Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов


Скачать книгу
берага лесу заставалася яшчэ больш за кіламетр, і дзяўчына, спыніўшыся, уважліва напружыла слых – ужо не быў чутны манатонны гул бензапіл і стук сякер з дзялянкі, толькі перарывісты перастук дзятлаў даносіўся з глыбіні лесу. Ліза дастала з сумкі смартфон і набрала дзядулю, які працаваў ў Глыбоцкім райвыканкаме архітэктарам.

      – Алё, дзядуля! – гучным рэхам разнёсся па лесе голас Лізы.

      – Добры дзень, лясная фея і любімая ўнучка, – з жартам у голасе адгукнуўся дзед.

      – Я заўтра з Сашам на выхадныя прыеду да вас у Шаркаўшчыну.

      – Прыязджайце, будзем з бабуляй вельмі рады. Як вам там маладым жывецца і як зладжваюцца справы на працы?

      – У нас з Сашам усё добра, здымаем кватэру ў Докшыцах, ездзім кожны дзень за 15 кіламетраў на працу ў лясніцтве. Я са сваімі абавязкамі цалкам спраўляюся, калі што, Саша дапамагае, бо ён больш вопытны спецыяліст. Адно бянтэжыць, што працую не па спецыяльнасці, бо, як ты ведаеш, дзядуля, я інжынер ландшафтнага праектавання і паркавага будаўніцтва. У глыбоцкім лясгасе абяцалі даць пры паступленні на працу мне пасаду па спецыяльнасці, ды і па прызванні, але амаль год прайшоў, і пакуль маўчаць.

      – Не хвалюйся, унучка, будзем чакаць. І дзе ты, лясны наш чалавечак, цяпер знаходзішся?

      – Так, як звычайна, дзядуля, у лесе, а зараз іду з дзялянкі ў кантору.

      – Надвор’е сёння, унучка, добрае, не халоднае. Напэўна, прыемна па лесе прагуляцца, што, галоўнае, карысна для здароўя. І заадно перадай прывітанне касалапаму мішку, – як здавалася, бяскрыўдна, але з папераджальнай перасцярогай пажартаваў дзед.

      – Цьфу-цьфу-цьфу, – тры разы праз левае плячо паплявала Ліза, – на маім участку, дзякуй богу, мядзведжага следу пакуль не бачна, і я ўжо хутка выходжу на бераг лесу, менш за кіламетр засталося, таму не хвалюйся. І да сустрэчы, дзядуля.

      Сувязь на смартфоне абарвалася.

      Сапраўды, да берага заставалася недалёка – пачыналася рэдкалессе, густы ельнік скончыўся, а ўздоўж дарожкі ўперамешку раслі ліставыя дрэвы. У большасці – гонкія бярозкі з асіннікам і сям-там паляны арэшніку. І вось ля самай сцежкі бухмаціўся калінавы куст, увесь абчэплены, як караламі, яркачырвонымі ягадамі. Напаткаць зімой у лесе пад шапкамі пухнатага, бела-іскрыстага снегу гронкі сакавіта-чырвоных ягад – відовішча невыказнае, гэта трэба бачыць на свае вочы. Ліза нават спынілася, любуючыся на прывабны воку калінавы куст. Ягады яго хоць і горкія, але дужа карысныя для здароўя людзей і зімой жаданы ласунак для птушак. Вечназялёны лес сваёй прыгажосцю вабіў Лізу з самага маленства, а яшчэ больш яна любіла жывёльны свет, бязмерную цягу мела да свойскіх і дзікіх звяркоў. Нават марыла паступіць пасля заканчэння школы ў ветэрынарную акадэмію, але бацькі параілі лепш паступаць у лясны ўніверсітэт. І вось яна ўжо працуе майстрам лесу пакуль не зусім па спецыяльнасці, але займаецца жаданай з дзяцінства справай. Тут жа ў лясніцтве сустрэла свайго суджанага


Скачать книгу