Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов


Скачать книгу
хутчэй за ўсё, побач дзесьці іх маці. Пакуль дзяўчына спалохана разважала аб магчымых наступствах, шустрыя медзведзяняты ўжо былі каля яе.

      Два досыць цяжкія камячкі свавольна куляліся і гулліва церліся каля ног Лізы, атрасаючы сваю пухнатую шэрстку ад снегу на штаны спалоханай дзяўчыны.

      Яна напружана стаяла, апусціўшы рукі, і ад страху не ведала, што рабіць. Адно з медзведзянят стала на заднія лапы і, злаўчыўшыся, выхапіла з рукі Лізы разам з рукавіцай недаедзены блінчык. Пакуль медзведзяняты дзялілі сваю здабычу, дзяўчына дрыготкай рукой дастала з сумкі смартфон і здранцвелым ад страху пальцам стала шукаць у кантактах нумар Сашы. Ад хвалявання і слёз Ліза не магла чытаць і націснула пальцам наўздагад на адзін з нумароў. І вось поспех: з першага разу пайшлі гудкі.

      – Слухаю вас, – пачуўся мяккі жаночы голас.

      – Хто гэта? – надрыўна прамовіла Ліза.

      – Лізачка, гэта я, Вераніка, што, не пазнала? – здзівілася супрацоўніца лясніцтва.

      – Вераніка, пакліч хутчэй Сашу. Ён у вас там у канторы, – узбуджана, адчайным голасам прамовіла дзяўчына.

      – Што здарылася, Ліза? – адразу пачуўся ўстрывожаны голас Сашы. На шчасце, ён быў побач з Веранікай і адразу пазнаў голас каханай.

      – Сашачка, любы, ратуй. Мяне медзведзяняты апанавалі ў лесе…

      – А дзе мядзведзіца?..

      – Няма пакуль, Сашачка.

      – А ты дзе зараз?

      – На выхадзе з лесу, я іду па дарозе з высечкі, – толькі паспела сказаць дзяўчына, як з зараснікаў за дваццаць крокаў ад яе на сцежку выйшла вялізная мядзведзіца.

      – Ай, Сашачка!

      Смартфон выпаў з рук Лізы, з якога толькі і пачулася, як Саша надрыўна пракрычаў: «Стой на месцы, не варушыся, я еду!»

      Бурая мядзведзіца ішла павольна, шырока расстаўляючы лапы, як бы штосьці разважаючы, час ад часу задзірала ўгару нос, гучна ўдыхала паветра і незадаволена фыркала, паматваючы калматай галавой. Ліза ў адчаі ад безвыходнасці разважала, што рабіць у гэты неймаверна пагрозлівы для яе час. А ці думала яна ў той момант зусім, бо яе цела ад страшнага жаху неяк адразу скамянела, і што яна толькі змагла, дык гэта абедзвюма рукамі закрыць свае вочы, каб не бачыць страшнага звера. Пакінутая на літасць Бога, дзяўчына стаяла, не варушачыся, і чакала немінучай смерці. Ад жаху Ліза прытомнасці не страціла, а ў галаве завярцелася пытанне: «За што, за якія грахі менавіта мяне напаткала такая жудасная доля быць пакаранай звярамі, якіх я так люблю? І што я паспела ў сваім кароткім жыцці?» Яна добра ведала, што для кожнага чалавека, каб пакінуць пасля сябе важкі след на зямлі, трэба пасадзіць дрэва, і Ліза яго пасадзіла, і не адно. А вось астатняе не паспела: хату сваю не пабудавала, дзіцё не нарадзіла, бо афіцыйнай сям’і пакуль няма з Сашам, якога бязмерна кахае і жыве разам, але вяселля яшчэ не было, па розных прычынах усё адкладвалі, а зараз… Перад вачыма, як наяве, з’явіліся бацькі – мудры тата, добрая, ласкавая мама – і два любімыя брацікі.


Скачать книгу