Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам


Скачать книгу
Бацька не падтрымліваў дзедавы хітрыкі і зайграванні з прыродай, але яны дапамаглі Беркуту. З той ночы зубы ў яго не балелі ніколі. Яго немач назаўжды правалілася пад зямлю, і яе моцна трымалі нежывыя косці памерлых.

      3. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск, Казахская ССР

      Еўдакія Дзянісаўна Беркут – жонка Беркута, на пяць гадоў маладзейшая за мужа – напружана пазірала на дзверы гасцёўні, якія чамусьці зачыніў яе сын. Тыя дзверы дзесяцігоддзямі ніхто ніколі не зачыняў. Ва ўсякім выпадку яна нічога падобнага прыгадаць не магла, хоць на памяць не скардзілася. Былі б здаравейшымі ногі, вядома, прайшла б за дзверы і высветліла прычыну дзіўных паводзін сына і суседа. Зрэшты, пры пэўных высілках, пераадольваючы боль, Еўдакія Дзянісаўна ўсё ж совалася па кватэры, але менавіта цяпер, дакладней, цягам цэлага дня ногі здаваліся быццам нежывымі і выглядалі як калоды. Дый сама яна, што ўжо там, нагадвала калоду, з-за чаго не любіла люстэркаў, якія бязлітасна пазіралі на яе яе ж вачыма, штораз гідліва адварочвалася ад іх, лічыла асабістымі ворагамі, хоць тыя, зразумела, ні ў чым вінаватымі не былі, але адлюстроўвалі праўду. Праўда ж, як вядома, не патрэбна нікому. Яна зразумела гэта даўно, дзякуючы самай праўдзівай, як дэкларавалі тое ўсе партыйныя босы СССР, газеце «Праўда» – галоўнаму рупару чэкістаў і сэксотаў. Еўдакія Дзянісаўна ненавідзела іх, ды, зрэшты, нікому пра гэта не казала, бо муж яе ідэйны партыец, яна б, у першую чаргу, падвяла яго, таго, каму, лічы, абавязана жыццём, дабрабытам і дзецьмі. За дзяцей асабліва была ўдзячна, нават за няродную ёй, старэйшую, якую Беркут прывёз ужо шаснаццацігадовай дарослай дзяўчынай аднекуль з Прыкарпацця пасля смерці яе мамы. Яны і пажаніліся толькі пасля смерці той жанчыны, бо афіцыйна Беркут быў жанаты на ёй. Еўдакія Дзянісаўна не крыўдавала на яго, кахала, бо не мела іншага выбару, бо згніла б дзе-небудзь на Салаўках ці ў казематах кіраваградскай турмы, калі б не ён. Каханне яе да Беркута аказалася мусовым, спачатку з-за ўдзячнасці, ды потым перарасло ў нешта большае пасля нараджэння дзяцей. Так бывае. Ці кахаў Беркут яе? Еўдакія Дзянісаўна дасюль не ведала, пражыўшы з ім большую палову свайго жыцця. Зрэшты, за ім яна яна як за каменнай сцяной, ёй нават не давялося працаваць і дня, хадзіць, рыхтык зомбі, на прэславутую работу і мардаваць сябе да знясілення заводскімі ці фабрычнымі цэхамі, а затым пакутаваць на абавязковых партыйных сходах ды справаздачах. Беркут вырашыў, што з яе досыць той працы, якую яна спазнала ў Нямеччыне, куды яе і яшчэ больш за сто цішкоўскіх юнакоў і дзяўчат гвалтам вывезлі фашысты. Беркута адрознівала ад усіх іншых мужчын, якіх ведала Еўдакія Дзянісаўна, гіпетрафіраванае, неўласцівае савецкаму чалавеку, тым больш партыйцу, пачуццё справядлівасці. Зразумела, суб’ектыўнае, нярэдка здавалася, што дзікае, але правільнае. Відаць, бацька Беркута перадаў яго сыну разам з крывёй. Той таксама жыў па-справядлівасці, такой, якой яна павінна быць, па яго меркаванню, не шкадуючы,


Скачать книгу