Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі. Цітыюс Юльян

Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі - Цітыюс Юльян

Скачать книгу
ўчынак,

У сэрцы хавай гэты маці тваёй напамінак!44

Прайшла палова стагоддзя… І слёз выцекла не мала. Закончылася жыццё маці, якая запісала гэтыя словы ў альбом. Потым прынёс ён вершы да дачок. А праз год бедны самотнік памёр. Ён сам упісаў у маю кнігу для памятных запісаў некалькі імправізацый і сентэнцый па-польску і на лаціне. У гэтых вершах хваравітая мізантропія разам з рэдкім досціпам. Напрыклад:

Глянь, як ад людзей уцякае,

Ужо схаваўся ў цемры глыбінях

Чаму ж Тымон гэта чыніць?

– Бо чалавека ён знае.45

Атмасфера паэзіі тады, з 1810 па 1830 г. і далей, напаўняла Вільню. Шыдлоўскі і Расалоўскі рэпрэзентавалі дзве сучасныя плыні. Шыдлоўскі – халодны крытык, добра ведаў лацінскую і грэцкую мовы і трымаўся старажытных формаў, а ў рэформу Міцкевіча, у так званы рамантызм не верыў. Расалоўскі, гарачы энтузіяст, не крытык і не празаік, меў моцны творчы пачатак і, пачаўшы з перакладаў старых лацінскіх майстроў, закончыў Байранам і Мурам46. Уласных твораў пакінуў няшмат.

Расалоўскі быў доктарам медыцыны, некалі адным з лепшых студэнтаў універсітэта і тытул доктара-паэта, нададзены яму грамадскасцю, не зашкодзіў яго медыцынскай практыцы.

Калі наша маці ў 1848 г. памяняла кватэру, бедны сп. Станіслаў быў вельмі хворы. Паправіўшыся, прыслаў вялікі торт, да якога быў пракладзены ліст з вершам:

Доўга ад вас адапхнёны

І людзьмі прыгнабёны.

Пры жыцці затрыманы воляй

Святога наканавання,

Пасля свайго вяртання

Вітаю вас хлебам і соллю.

І падзякаваўшы Богу,

Стаю ля вашага парога.47

Расалоўскі і Шыдлоўскі былі таксама і сябрамі Манюшкі, разам з Манюшкам мы іх абодвух і пахавалі. Потым над Віслай спачыў і аўтар «Галькі», а я, самотны, пакінуты старымі сябрамі, усё яшчэ блукаю над Віліяй…

А ў канцы снежня хавалі двух сяброў, людзей светлых і папулярных у Вільні, шляхетнага доктара Станіслава Вікшэмскага і заслужанага выдаўца кніг Адама Завадскага48.

1874. У ліпені генерал-губернатар Патапаў49 атрымаў пасаду шэфа жандараў, а на яго месца быў прызначаны генерал Альбядзінскі50. Амаль што шасцігадовае кіраванне Патапава было справядлівым і чалавечным, але ні рускія, ні палякі не былі задаволены. Пераход ад бяспраўя да панавання права быў не лёгкім.

«У Літве беззаконне і жахліва разбэшчаныя чыноўнікі» – сказаў манарх генералу, графу Баранаву51, калі ў 1866 г. пасылаў яго ў Вільню і дадаў: «Мураўёў і Каўфман52 іх разбэсцілі». Хутка граф выправіў з нашага краю 12 зверхруплівых «апосталаў» і «народнікаў». Але паколькі граф Баранаў заставаўся на пасадзе толькі паўтара года, руская прэса яго не заўважыла і за высылку ўсіх неспакойных элементаў накінулася на аднаго Патапава.

Як раней граф Баранаў цытаваў мне словы цара пра разбэшчанасць чыноўнікаў, так зараз генерал Патапаў мне іх паўтарыў і расказаў пра тое, як цар

Скачать книгу

44

Stratę Ojca uczciwszy żałobą i łzami, Dziś zastąpić Go możesz, wyszedłszy na człeka, Matką w lata idącą, słabemi siostrami Twoja się z czasem pewnie zaprzątnie opieka. Synu mój! już przydatnym zostałeś dla świata Niesiesz cierpiącym ulgę, pociechę, ratunek, W tak szlachetnym zawodzie przepędzając lata Pewnam, że cię nie spotka bieda ni frasunek. Naśladuj cnoty Ojca, pracuj, myśl o sławie. Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi, Bóg cię pobłogosławi, jak ja błogosławię, Opatrzność do fortuny ukaże ci drogi. Kochaj bliźnich! Szanując i ludzi i siebie. Niech twa dla wszystkich będzie równa dobroczynność Cierpiącym najskwapliwiej nieś pomoc w potrzebie, Jest to chrześcjanina prawego powinność Niech ją stwierdza krok każdy, każdy twój uczynek, Chroń w twem sercu ten Matki czuły upominek.

45

Patrz jak od ludzi ucieka, Juź się skrył w ciemnej jaskini. Dlaczegóż Tymon to czyni? – Niestety poznał człowieka.

46

Томас Мур (1779—1852), англійскі паэт-рамантык. – Л. Л.

47

Długo od Was oddalony I przez ludzi umorzony, M zatrzymany przy życiu, Świętej Opatrzności wolą, Po swem napowrót przybyciu Wita Was ź chlebem i solą I złożywszy dzięki Bogu Staje dziś na Waszym progu.

48

Завадскі Адам (1814—1875), віленскі выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кніга В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». – Л. Л.

49

Патапаў Аляксандр Львовіч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-паліцмайстар Масквы, начальнік штаба корпуса жандараў і кіраўнік III аддзялення. З 1864 г. памочнік віленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.

50

Альбядзінскі Пётр Паўлавіч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.

51

Баранаў Эдуард Трафімавіч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.

52

Каўфман Канстанцін Пятровіч (1818—1882), генерал-маёр світы, з 1861 г. дырэктар канцылярыі Ваеннага міністэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю і камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі. – Л. Л.