Уладар рыбаў. Людміла Шчэрба

Уладар рыбаў - Людміла Шчэрба


Скачать книгу
нездарма дзеўкам падабаюся… і не толькі. Ну, бывай, кацяра! Паводзь сябе добра.

      Вінусь злавіў сябе на думцы, што абыходзіцца з карцінным катом бы з жывой істотаю.

      – Ага, яшчэ прыбіральню паставіць засталося ды місачку з малаком, – з’едліва пасміхнуўся ён, зачыняючы дзверы.

      замалёўка

      Вечаровы горад завабліваў хлопца як сапраўдны майстар-спакушальнік. Шэра-непрыкметныя ўдзень будынкі расквечваліся таемна-ліловым і цёпла-жоўтым святлом, паўстаючы велічна прыгожымі палацамі, а шарападобныя белыя ліхтары на гнуткіх чорных сцяблах прыўносілі ноты мінулых стагоддзяў. У іх загадкавым водбліску рэальнасць нібы праламлялася, так і здавалася, што зараз пройдзе паўз цябе гжэчны пан Быкоўскі ці вясёлая кампанія модных шляхцюкоў, спяшаючыся да якой пекнай спадарышні ў кватэрку з выцінанымі фіранкамі ды альясам на вакне. Заклікальна падміргвалі агеньчыкамі шыльдаў шматлікія бары і кавярні, казіно і більярдныя, прапаноўваючы добра правесці час. Крамы пранізліва пазіралі лупатымі вітрынамі, звысок ацэньваючы тваю пакупніцкую здольнасць. Настойліва грымелі музыкай дыскатэкі. Заманьвалі пахамі рэстараны. А звычайны трамвай падаваўся рамантычнай конкай – на ўсю моц імчалі чорныя ладныя жарабцы, і звінелі ў нябёсах іскры з-пад неўтаймоўных капытоў.

      – Адмысловы кактэйль гэткай шыкоўнасці ўдарыў герою ў галаву, – з прагнасцю дзіцяці да новае цацкі ўхапіўся раптам Вінусь за неспадзявана ўзніклую думку, аднак зразумеў, што недзе ўжо чытаў такое, дый неаднойчы. – О горад! Чараўнік і ашуканец!

      Вінусь звыкла ўзбягаў па знаёмых прыступках, калі надвор’е пачало псавацца – узняўся шалёны вецер і калючымі ледзянымі крупінкамі сыпнула ў твар – люты.

      эпізод 3

      У пад’ездзе было звыкла брудна і непрытульна – паламаныя парэнчы, спісаныя сцены, падраная столь ды запляваная падлога, што жаўцела змятымі «бычкамі». Кнопка званка была выпаленая, а побач красаваў гучна-непрыстойны зацёрты надпіс: «Анцік – неўя… ны беларускі паэт». Вінусь ані кроплі не здзівіўся б, калі б яго падазрэнні наконт аўтарства пацвердзіліся. Дзверы ў гэтай кватэры ніколі не замыкаліся, таму хлопец упэўнена іх расчыніў. Патыхнула застаялым табачным смуродам і перагарам ды разнастайнымі пахамі халасцяцкага жытла.

      – А-а, Вінусь-Анусь?! Здароў! Заходзь хутчэй, мы ўжо без цябе тут урэзалі! – Анцік ледзь не садраў з плячэй хлапца паліто, крычучы яму ў вуха.

      – Прывітанне спадарству! – увайшоў у закуродымлены пакой Вінусь.

      – Вітанне! Здароў! Вечар добры! Прывітанне! – данеслася з усіх куткоў слаба асветленага пакоя – хаця ён і не быў надта вялікім, лямпачкі Ільіча для яго было яўна недастаткова. Учарнелыя гардзіны з апошняй надзеяй чапляліся за колькі кручкоў, каб не ўпасці. Дывана гэтае жытло не прадугледжвала. Стол быў вышчарблены і спісаны, бы студэнцкая лава, дарэчы і надпісы сустракаліся адпаведнай тэматыкі: «Спусціўся ў забой да шахцёраў. Забіў на лекцыі». Адно радавала вока – кнігі. Іх было мноства, і яны тут былі сапраўднымі гаспадарамі –


Скачать книгу