Уладар рыбаў. Людміла Шчэрба

Уладар рыбаў - Людміла Шчэрба


Скачать книгу
мне нечае меркаванне? Дзе цяпер многія з тых, каго на пэўных этапах гісторыі абвяшчалі таленавітымі, што патрапілі ў струмень часу, выявілі ягоны дух? Іх творы есць моль, грызуць мышы, паглынае пыл. Такія іх чытачы.

      – Папера амаль аднолькавая, і мышам па зубах вялікі філасофскі трактат і смачная ім «мыльная» апупея. Не ўсе з трапятаннем адносяцца да кнігі. Людзі хутчэй распаляць у грубцы якім-небудзь Дастаеўскім і адлупцуюць дзіця за шчыра размаляваную матчыну меладрамку. Літаратура цяпер пад грыфам «Для службовага карыстання» – студэнтамі, навукоўцамі, выкладчыкамі. Такі час. Я ўжо не кажу пра беларускую. Вось пайшлі на вуліцу, сацыялагічнае апытанне правядзем, – ускочыў Анцік і пацягнуў за рукаво Вінуся, – якія творы беларускай літаратуры чыталі апошнім часам? Ну што, хадзем?

      – Ды супакойся ты, сядай. Ну, згодны я з табой. Ад адчування ўласнай непаўнавартаснасці сёння літаратура рызыкуе стаць неразборлівай паненкай – прымае да сябе абы-каго. Не можа сказаць цвёрда: «Не!»

      – Ды не літаратура не можа, – узлаваўся раптам Анцік, – мы, беларусы, не можам. Мы нікому ніколі ад паўстання Каліноўскага не можам сказаць цвёрдае не. Дый хіба гэтае «не» ў нас цвёрдае? Мова – выраз менталітэту. Нашая – мяккая, спеўная, што толькі з ёй ні робяць, а яна ўсё церпіць! Ты як рэдактар адчуй розніцу паміж рускім «нет» і беларускім «не». «Нет» – як стрэл, коратка, рэзка. «Т» – нібы грэбля, перашкода, яна адразае ўсе сумненні й ваганні. Што табе яшчэ прывесці? Нямецкае nаіn – гэтаксама. Ангельскае nо? Хітруе. Нешта няпэўнае, можна патаргавацца, аднак на сваю карысць. А мы сціпленька – «не» – і ніякіх перашкодаў. Так жаласліва: «Не-е-е». Хто паверыць у сур’ёзнасць намеру?

      – Маеш рацыю. – Хлопцы выпілі, і Вінусь працягнуў: – Сапраўды, ад часоў Багушэвіча мы, беларусы, толькі і робім, што даказваем усяму свету: мы гэткія людзкія, як і вы, паночкі, і мова нашая нічым не горшая за вашую, прымеце нас да сябе, не зневажайце, калі ласачка. Аднак жа з тых часоў нічога не мяняецца і гучыць, і гучыць увушшу адвечнае: «Бо я мужык, дурны мужык». Можа, раней гэтыя словы і маглі абудзіць ягоную годнасць. Але задоўга мужыку гэтае паўтаралі. I прызвычаіўся ён. Ну, дурны, чорт яго бяры. Вунь рускаму Івану-дурню як шэнціла! Мо яно не так і блага дурнем быць. А менталітэт жа іншы – дурнем прыкінуўся, а што далей – не ведае, так і ўвайшоў у ролю – ну не «ушлыя» мы, па-іншаму нам дзейнічаць трэба. Ай, давай лепш не будзем пра гэта, – махнуў рукой Вінусь, – балюча, далібог.

      – Вось і я кажу, што трэба перастаць нешта даказваць, трэба проста жыць з усведамленнем уласнай годнасці. Ну, добра-добра, маўчу, – наўздзіў хутка пагадзіўся Анцік. – Цс-с-с, – прыклаў палец да вуснаў. – А гарэлачка канчаецца, – пабоўтаў рэшткі ў бутэльцы. – Добра ты жывеш, буржуін, – агледзеў пакой. – Усё ў цябе ахайненька, па сваіх месцах. Ні табе адзежыны якой не валяецца, ані посуду бруднага, проста хлопчык-званочак, – хітра-напружана прыплюшчыў вока, – Кіця, відаць, прыбірае? За сякія-такія


Скачать книгу