Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік). Генадзь Аўласенка

Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік) - Генадзь Аўласенка


Скачать книгу
ледзь чутны. – Бяжы з усіх ног і не азірайся нават! Бяжы зараз жа або пакліч тых паляўнічых, яны яшчэ недалёка!»

      А сонца ўжо ўзнялося амаль над самай галавой. І ў лесе зноў станавілася вельмі задушна і спякотна. І вельмі не ставала ў гэтым лесе дажджу…

      Бобі

      Ён увайшоў у пярэднюю і адразу ж ноздры ягоныя казытнуў такі знаёмы пах тушанай капусты з грудзінкай. Калісьці ён вельмі любіў гэтую страву, але за некалькі апошніх месяцаў амаль зненавідзеў яе. Праўда, сказаць пра гэта жонцы ў яго не ставала духу.

      – Гэта ты? – данёсся з боку кухні знаёмы высокі голас. – Ты ўжо прыйшоў?

      Раней недарэчнае гэтае пытанне выклікала ў яго нязменную ўсмешку, але гэта было раней. Тады, калі ён яшчэ ўмеў усміхацца…

      – Добры вечар, любая! – сказаў ён, заходзячы на кухню і цалуючы жонку ў выбеленую заўчаснай сівізной скронь. Кінуў хуткі погляд на другі бок стала і дадаў: – Прывітанне, Бобі!

      Бобі ніяк не прарэагаваў на гэта. Ускудлачаная галава ягоная ледзь выглядвала з-пад края стала, проста перад ім на талерцы павольна астывала гара маннай кашы.

      – Бобі – малайчына! – перахапіўшы мужаў погляд, хутка прамовіла жонка. – Ён амаль не сваволіў, калі мы гулялі па вуліцы, а потым я чытала яму казкі. І ведаеш, ён ужо амаль усё разумее!

      Жанчына глядзела на мужа, і ў яе вялікіх блакітных вачах была надзея, трывога і яшчэ штосьці незразумелае. Яна быццам чагосьці чакала ад мужа, кожны вечар чакала… І кожны вечар дарэмна…

      – Я пераапрануся, – прамармытаў ён, таропка пакідаючы кухню. – Не кладзі мне шмат капусты, нешта не хочацца. Лепш завары кавы.

      Калі ён вярнуўся, Бобі за сталом не было, талерка з-пад маннай кашы стаяла парожняя, а другая талерка, поўная капусты з грудзінкай, ужо чакала яго. Так было заўсёды, але ён ніколі не задаваўся пытаннем, куды ж яна спадзяецца кожны раз, гэтая каша. Яшчэ ён ніколі не перапытваў жонку наконт кавы…

      Уздыхнуўшы, ён проста сеў за стол і ўзяў відэлец. Жанчына села насупраць, трывожны погляд яе дзіўных вачэй літаральна застыў на мужавым твары… Гэта было не вельмі прыемна, але ён ужо звыкся і з гэтым. Ён шмат з чым паспеў звыкнуцца за апошні час…

      – Я паклала Бобі спаць, – сказала жанчына ціхім стомленым голасам. – Ён, праўда, хацеў яшчэ пагуляць, але я не дазволіла. У яго ўзросце галоўнае – сон…

      Трэба было хоць нешта адказаць на гэта, а ён толькі моўчкі кіўнуў галавой, згаджаючыся з тым, што, сапраўды: галоўнае – гэта сон.

      – Ты дрэнна выглядаеш, – вочы жанчыны зноў трывожна заблішчэлі.– Кепска спіш, крычыш уначы. У цябе непрыемнасці на працы?

      Адзіным станоўчым ва ўсіх гэтых размовах было тое, што на пытанні жонкі можна было не адказваць. Вось і зараз ён толькі паціснуў плячыма, і гэтага аказалася дастаткова, каб жонка палічыла дадзеную тэму цалкам вычарпанай. На сённяшні вечар, зразумела…

      Да таго ж ён ведаў, якой будзе наступная тэма. Яны нібыта штовечар чыталі адны і тыя ж ролі ў нейкай, немаведама кім напісанай п’есе, і ён паспеў добра вывучыць сваю ролю…

      – Любы! –


Скачать книгу