Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка


Скачать книгу
далей… а жанчына проста ішла следам і ўсё не зводзіла і не зводзіла з былога свайго гаспадара халоднага загадкавага позірку. Потым плечы фермера адчулі за сабой халодную шурпатасць сцяны. Ён вымушаны быў спыніцца… жанчына таксама спынілася, вялікія блакітна-зеленаватыя вочы яе нібыта пацямнелі разам, зрэнкі звузіліся.

      – Не трэба! – прасіпеў О’Ніл, лязгаючы зубамі ад жаху. – Не забівай!

      Востры, нясцерпна-пякучы агонь паласнуў на гэты раз па нагах фермера, адразу па абедзьвюх. Адчайна-звярыны роў О’Ніла зліўся ў адзінае цэлае з трэскам ягоных галёначных касцей і цалком заглушыў злавесны гэты трэск. Цяжкая туша фермера звалілася на падлогу, балюча тыцнуўшыся ў яе тварам. О’Ніл не адчуваў больш ні рук, ні ног… смерць стаяла побач з ім… хуткая, немінучая, бязлітасная смерць стаяла побач у выглядзе двух босых, прыгожых жаночых ног. Яшчэ ўчора вытанчаная бездакорнасць аголеных гэтых ног прыводзіла О’Ніла ў захапленне, узбуджала і нават ап’яняла яго… зараз жа ногі гэтыя неслі яму смерць, і толькі смерць, і нічога акрамя смерці…

      Адным ударам босай ступні жанчына змагла перабіць яму косці абедзьвух ног адразу. Каб прабіць чэрап, ёй таксама дастаткова будзе адзінага толькі ўдару! Усяго толькі адзін удар… і ён…

      Правая нага жанчыны раптам ледзь варухнулася.

      – Не трэба! – губляючы ўжо апошнія рэшткі самавалодання, завішчэў фермер, заплюшчваючы вочы ад жаху. – Злітуйся, не забівай!

      Тонкія бязлітасныя пальцы ўхапілі раптам О’Ніла за валасы сталёвай хваткай, ягоную галаву балюча тарганулі ўверх. ледзь не ламаючы шыйныя пазванкі.

      – Паглядзі на мяне! – прамовіў каля самага вуха фермера ўсё той жа чужы, незнаёмы яму голас: – Паглядзі мне ў вочы!

      Тонка енчачы ад болю, але баючыся пярэчыць, О’Ніл расплюшчыў вочы і дзіка ўтаропіўся ў прыгожы жаночы твар, такі знаёмы яму і, адначасова, такі незнаёмы зараз. На гэтым твары не засталося нават слядоў ад ранішніх ягоных пабояў… як магло стацца такое?

      – Ведаеш, як мне хочацца забіць цябе зараз?! – прашаптала раптам жанчына, уважліва ўглядваючыся ў спалоханы і амаль што фіялетавы ад напругі твар мужа. – За ўсё тое, што ты рабіў са мной… пасмеў рабіць… І я б забіла цябе не задумваючыся, проста забіла б… але… – тут вусны жанчыны ўсміхнуліся амаль ласкава, і гэта было для О’Ніла жахлівей за ўсё, – але ты патрэбны мне для ачышчальнага абраду! Гэта не доўга… нейкія паўгадзіны, не болей… толькі яны, гэтыя паўгадзіны… – жанчына змоўкла на імгненне, зноў усміхнулася ласкава, – гэтыя паўгадзіны, самыя апошнія твае паўгадзіны жыцця, будуць адначасова і самымі пакутлівымі для цябе! Гэтыя паўгадзіны ты сам будзеш жадаць смерці, і будзеш адчайна маліць аб ёй, як аб вялікай літасці… дарэмна маліць… – жанчына ўсміхнулася зноў, у трэці ўжо раз, але цяпер усмешка была злавеснай. – Ты ўсё зразумеў, мой былы гаспадар?!

      – Забі! – асэнсаваўшы нарэшце ўсё пачутае, тонкім, пранізлівым голасам заверашчаў О’Ніл, адчаянна і бездапаможна торгаючыся ў бакі ўсім сваім знявечаным целам. –


Скачать книгу