Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч

Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
людзі ў вас бываюць? – пытаемся мы афіцыянтку.

      Яшчэ ня вечар, – адказвае яна злавесна. Хаця даўно ўжо вечар і нават прыцемкі. Са сцэны пачынае стагнаць нейкае архаічнае тэхна. І ты пачынаеш дадумваць: вясёлых камандзіровачных, якія шумелі тут некалі, закусваючы катлетамі па-кіеўску. Шэратварых чыноўнікаў, што змагаюцца з боязьзю пералётаў уседаступным каньяком. Дзяцей, якім так хочацца паглядзець на іхны Ту, а іх трымаюць тут і таму яны штохвіліны просяцца ў туалет. Круглых афіцыянтачак, якія коцяцца бачком паўз шчасьлівыя твары падарожных. Здаецца, ты чуеш рэха іх галасоў, “шуткі-смех-веселье”, гэта ты ладзіш ім фэйс-кантроль і вызначаеш дрэс-код няіснай ужо эпохі. І “вар’яцтва душу ахінае, закалыхвае і спавівае”…

      Я зайздрошчу волі вар’ятаў. Я амаль люблю таго дзівака, які ляжаў учора пад акном у траве і маліўся сваім багам – голасна, як паўночнакарэйскае радыё. Я памятаю Пісьменьніка – лысага, з кругамі пад вачыма, ён сядзеў у тралейбусе і ўвесь час нешта пісаў асадкай, ён сьпісваў адзін нататнік за другім і складваў іх у партфэль; аднойчы я зазірнуў яму праз плячо: ён проста выводзіў на паперы бясконцую хвалістую лінію, падобную да нечай кардыяграмы.

      Яны Іншыя – але Іншыя без напругі. Ім ня трэба ладзіць пікетаў, парадаў і паралімпійскіх конкурсаў, каб выказаць сваю іншасьць. За іх ніхто не заступіцца – але ніхто і не аспрэчыць іхнае права на існаваньне. Вар’яцтва больш ня выклік. З аднаго боку, яго, вар’яцтва прыкметна паболела, зь іншага – яно практычна разьвіталася з тым, што цяпер называюць мастацтвам. Ні Мамонаў часоў “Гукаў Му”, ні хаця б Вася Шугалей сёньня ўжо немагчымыя. У мастацтва цяпер ідуць здаровыя розумам – Эўропа, фонды, гранты, фэстывалі, выставы і гэтыя, як іх… пэрформансы, узаконеная форма шызафрэніі. Хворых нешта не відаць. Усё цяжэй быць сярод іх сваім – ну хіба што ў вёсцы, дзе суседзі глядзяць на цябе рыхтык як ты на сваіх сталічных бажаволкаў.

      Тры акорды

      Хтосьці ня любіць вараную цыбулю, іншыя не чыталі Арнольда Ф. Пімбэра (і не зьбіраюцца, і не прачытаюць, бо я толькі што яго выдумаў) – а я вось ніколі не разумеў, што такое бардаўская песьня і ў чым сэнс яе існаваньня. Іншымі словамі, калі чалавек у душы сокал – дык чаму ён абавязкова яшчэ і завоюш пад гітару? Бардаўская песьня – гукі, якія ніяк ня робяцца музыкай, і словы, якія ніяк ня стануцца літаратурай. І калі гэта ўсё-ткі літаратура – навошта ёй тыя тры акорды-падпоркі? Добра, часам пяць: але калі і гэта ўжо музыка – што тады такое Бартак і Стравінскі? Нашто харошаму вершу ўбогі матыў і струнны перабор – калі ён сам па сабе мỳзыка? І нашто тым тром акордам выкшталцоная паэзія? Аem, deem, eem, як казалі ў старажытным Рыме, а там слоў на вецер не кідалі.

      Можна, вядома, сказаць, што яна, бардаўская песьня – адмысловы жанр і наагул фэномэн. Паўвекавой даўнасьці. Тут не паспрачаешся. І тое, і другое, і, напэўна, яшчэ нешта трэцяе. Але ж хай адкажуць Вялес, Сварог і іншыя кісламалочныя багі, чаму ж так с-у-у-у-мна іх усіх слухаць…

      Калі б Морысан або Ігі Поп сьпявалі свае песьні


Скачать книгу