Мінск назаўжды (зборнік). Коллектив авторов

Мінск назаўжды (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
вычышчаныя дарожкі, аранжавыя людзі, што не даюць лістоце затрымацца на зямлі. Нібы яна апаганьвае горад.

      Гэта паркі, што нясціпла агаляюцца перад зімой. Фарсяць голымі галінамі, адкідаючы апошняе лісце, і паўстаюць у поўнай галечы.

      Гэта свінцовая рака, цяжкія галіны верб навісаюць над ёй, пліты ўздоўж берага, забытая пустая бутэлька з-пад віна.

      Гэта маршчыністыя рукі. Шалікі, шапкі, паліто. Гарачыя і гарачыльныя.

      Ляцяць чайкі з горада яны забіраюць мора з сабой, каб вярнуць яго вясной.

      «П’яны як няясыць,

      Падчас залевы

      Я пішу лісты»

      У Правансе ёсць мясцовы вінны напой, падобны на херас. Напой складаецца з белага віна, што настоена на маладых грэцкіх арэхах, з цукрам і дадаткам брэндзі «для моцы». Яго разліваюць па бутэльках вясной і летам. Настойка вытрымліваецца ад пары месяцаў да паўгода, а можна і даўжэй.

      Бутэлькі з цёмнага шкла захоўваюцца ў прахалодных і недаступных для святла месцах, каб падчас зімовых завей выпіць каля агню.

      Мінск-Туманны

      Гіганцкі дзікі звер спіць на горадзе, падмяўшы пад сябе яго. Як шкада, што сёння аўторак і ты ідзеш на працу і не можаш блукаць па мінскіх вуліцах, у густой белай патацы.

      Туман хавае цыклапічнасць горада. Пажырае будынкі, быццам галодны звер. Затаіўшыся, чакае якога-небудзь небараку, ці ходзіць ціхенька па вулачках.

      Халоднае дыханне. Туманная субстанцыя, быццам вата, абцяжарвае рух. Крадзешся па вуліцах у надзеі не абудзіць звера. Ён узрыквае з малочна-шэрай гушчыні рухавікамі машын, усхліпвае захлынаючыся, успыхвае халодным блакітным або бурштынавым цёплым святлом вачэй-фар.

      Туман распірае лёгкія, засланяе вочы, хавае недарэчнасці гарадскога ландшафту, выцягваючы на першы план чорныя драбы голых дрэў, быццам выгаралых крывяносных сасудаў.

      Адзінокія ліхтары там-сям гараць, асвятляючы дробныя кавалачкі прасторы. Позняя восень Мінска, апошнія дні лістапада, горад застыў у прадчуванні зімы, уцягваючы ноздрамі халодны туман раніцы.

      Мінск-Хтанічны

      Зыбіцкая – гэта праява хтанічнай, балотнай сутнасці беларусаў. Гэта хтонь, твань, балота, багна, зыб. Зыбіцкая.

      «Хтанічнасць» – дзікая прыродная моц зямлі, падземнага свету. Ёй уласціва падабенства да звера, звышнатуральныя здольнасці, адсутнасць стваральнага пачатку, здольнасці пярэваратня і расчапленне – «дзве душы».

      Затаіўшыся ў глыбіні, у цемры, у волкасці, у эмацыйным балоце, у нас зыбіцца іншая душа. Цкаваная, вынішчаная з навакольнага асяроддзя. Рэшткі хтанічнага краю, што калісьці шчэрыўся балотамі і ляснымі нетрамі, а цяпер пераўтвораны ў пастаральную карцінку.

      Зыбіцкая – праява гэтай другой душы, нашай хтанічнай сутнасці, якая вырываецца раз-пораз на волю. Хтонь у тым ліку і «сталасць весялосці і бруду». Атрымліваецца, што Зыбіцкая з’яўляецца жывым увасабленнем прыдушанай хтанічнасці. І як праява «падземнага свету», і як «пярэварацень» – бо ўсё адбываецца ноччу, калі штось вырываецца на волю з цёмных глыбінь беларускай душы.

      У такія моманты ўсё вакол


Скачать книгу