.

 -


Скачать книгу
калі яны з суседам пад кпіны разявакаў валаклі з клумбы п’янага бацьку, часам вярталася і цяпер. Толькі зараз скіраванае яно было на самога сябе, а не на нябожчыка бацьку: Толік быў брыдкі сабе, і яму было сорамна ад усведамлення таго, у каго ён ператварыўся. Некалі ён кляўся сабе, што ніколі не будзе такім, як бацька, а атрымалася, што стаў менавіта такім… Чым больш Толік разважаў над тым, што з ім адбылося, тым непераадольней яму хацелася хутчэй выпіць, каб ні пра што не думаць, забыцца на ўсё на свеце і нічога не бачыць вакол.

      VІІ

      Ірчыну маці навамоднае замежнае слова «ліцэй» наўпрост уводзіла ў ступар: ліцэй, у якім вучаць на даярак! Яна ў свой час нідзе не вучылася, каб стаць даяркай: дзевяць класаў скончыла і пайшла ў калгас. Якая там можа быць вучоба? Ды яшчэ столькі часу! Цяперашняя моладзь, ведама ж, дурнаватая і ні на што не здатная, але не да такой жа ступені… Сумніўна, каб нейкая вясковая дзеўка хоць як не ўмела даіць карову… Хіба апаратам? Але ж і ў ім нічога складанага няма…

      – А мо ўсё ж пойдзеш у дзясяты клас? – час ад часу з набліжэннем верасня ўсё часцей ды часцей запытвалася маці ў Іркі. – Неяк жа дзеці ездзяць у Талачын, паездзіш і ты, нічога не здарыцца…

      – Што ты гародзіш?! – пярэчыла дачка. – Які дзясяты клас?! Я дзевяць ледзь-ледзь скончыла!..

      Аргумент быў бясспрэчны, але маці ўсё ж працягвала хутчэй разважаць услых, чым спрачацца з Іркай:

      – Калгас нікуды не падзенецца… Заўсёды сюды можаш вярнуцца… А калі б скончыла адзінаццаць класаў, мо і з’ехала куды-небудзь у іншае месца… Мо нават у тэхнікум паступіла б…

      – Я і так з’еду! Нізавошта не вярнуся!

      – Дурненькая ты яшчэ! Нічога пра жыццё не ведаеш! Гэта ўсе так кажуць, што з’едуць, не вернуцца ніколі… Я вось таксама марыла некалі з’ехаць, а потым сустрэла твайго бацьку, закахалася, цябе нарадзіла… Ку ды ўжо тут паедзеш? Толькі і здолелі, што з поўнае глухмені перабрацца ў цэнтральную сялібу калгаса.

      – А-га, зноў я вінаватая, што ты не збегла куды далей!..

      – Ніхто цябе не вінаваціць, дурніца, проста я кажу, што не ўсё ў жыцці адбываецца так, як мы хочам. Хутчэй наадварот: усё ў ім ідзе насуперак нашым жаданням ды марам…

      – А я з’еду! Вось пабачыш!..

      Гады два назад з Коханаўскага ліцэя ў школу прыязджала цэлая агітбрыгада, якая агітавала выпускнікоў паступаць да іх. Дзяўчаты з ліцэя не толькі распавядалі, як цікава і весела ім вучыцца, а яшчэ, бы сапраўдныя мадэлі, дэманстравалі пашытыя ўласнымі рукамі даволі сімпатычныя сукенкі ды сарафаны. Ірка яшчэ тады сабе адзначыла, што калі пойдзе вучыцца ў Коханава, дык толькі на адзіную «не калгасную» спецыяльнасць, на якую там вучаць, – швачку. Шыць яна ніколі не ўмела ды не любіла, таму «некалгаснасць» швачкі была асноўным аргументам пры выбары спецыяльнасці.

      Аднак, калі Ірка з маці нарэшце трапілі ў Коханава, каб падаць дакументы, ім растлумачылі, што пасля дзевяці класаў для дзяўчат засталіся больш-менш прыдатныя толькі дзве


Скачать книгу