Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач

Пярэваратні ў пагонах і без - Сяргей Пляскач


Скачать книгу
чынам, Юры Белы звярнуўся па дапамогу да свайго малодшага брата Андрэя – адзінага чалавека, які меў аўтамабіль, але даўно ўжо засвоіў, што злоўжываць братавым становішчам не варта. Ён дамовіўся з Андрэем, што той у бліжэйшую суботу адвязе яго ў Мінск і дапаможа выбраць новую машыну.

      Калі надышла раніца вызначанага для паездкі дня, Юрыю давялося нейкі час адгаворваць Галю, якая раптам выказала жаданне таксама паехаць у сталіцу:

      – Мы ж там нікуды, акрамя аўтарынка, не паспеем! Да таго ж, можа, яшчэ давядзецца па аб’явах у газетах матляцца па ўсім горадзе… Толькі стомішся, і ўсё! Ды і не факт, што за раз атрымаецца знайсці што-небудзь прыдатнае!

      Як ні дзіўна, але аргументы Юрыя падзейнічалі: Галя вырашыла, што лепей сходзіць на працу і даробіць неабходныя справаздачы, бо ўсе клопаты, звязаныя з завяршэннем навучальнага года, – экзамены, выпісванне атэстатаў ды пасведчанняў, тлумны ды дурнаваты выпускны – засталіся ў мінулым, і калі яна ў суботу даробіць усе паперы, то ў першы дзень водпуску можа смела заставацца дома.

      Юры Уладзіміравіч уздыхнуў з палёгкаю: лішніх пытанняў атрымалася пазбегнуць. Жонка выняла з сямейнай скарбонкі ўсе восем тысяч долараў, уважліва пералічыла і, як у банку, перацягнула пачак з грашыма сіненькім гумавым колцам.

      – Колькі беларускіх даць? – спыталася яна ў мужа, працягваючы долары.

      – У мяне ёсць грошы, хопіць. Пайду лепей у гараж зайду: знак аварыйны трэба ўзяць, а то сталічныя калегі ведаеш якія злыя! Не паглядзяць, што свой!..

      У гаражы інспектар дастаў са сваёй скарбонкі пятнаццаць тысяч, якія таксама былі перацягнутыя банкаўскай сіненькай гумкай, але скручаныя ў цыліндр: ну і добра, няхай так і застаюцца, буду ведаць, у якім пачку колькі…

      Юры ўсунуў важкі скрутак у нагрудную кішэню джынсавай курткі і зашпіліў клапан, яшчэ раз памацаў пачак з васьмю тысячамі, які ляжаў ва ўнутранай левай ніжняй кішэні, узяў у рукі знак аварыйнага прыпынку і выйшаў на вуліцу. Праз хвіліну пад’ехаў на сваім старэнькім «опелі-кадэт» Андрэй.

      І хоць адлегласць ад Круглага да галоўных аўтатрас Мінск – Магілёў (М4) і Мінск – Масква (М1) практычна аднолькавая, усё ж круглянцы аддаюць перавагу апошняй: і якасць пакрыцця, і хуткасны рэжым на ёй непараўнальна лепшыя.

      Калі выехалі з мястэчка ў кірунку Талачына, Андрэй адразу ж пагнаў свайго старога «кадэта» значна хутчэй за дазволеныя дзевяноста кіламетраў на гадзіну: з такім пасажырам да канца роднага раёна штраф за перавышэнне дакладна не пагражае.

      Юры, аднак, не стрываў:

      – Навошта так ляціш? Паспеем…

      – Аштрафуеш?

      – Баюся, каб твая калымага не рассыпалася на хаду!

      Андрэй змаўчаў, але хуткасць не знізіў. Старэйшы ж брат зразумеў, што дарэмна абазваў Андрэеву машыну калымагаю, бо выглядае, быццам ён, яшчэ не набыўшы, ужо выхваляецца сваім новым аўто. Да таго ж наўрад ці Андрэй нават у аддаленай перспектыве зможа памяняць свайго «опеля» на што-небудзь навейшае: сціпламу


Скачать книгу