Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
Пракшына выдатна зразумела намёкі пакаёўкі, яна ўсё ж вырашыла прапусціць іх міма вушэй і, выправіўшы дзяўчыну, разгарнула цыдулку ад Каці Мацвеевай, да кампаніі каторай учора і далучылася на няўдалай вечарыне. Каця жыла ў доме насупраць, а гэтакія цыдулачкі з’яўляліся сродкам абмену паміж сяброўкамі сенсацыйнымі навінамі альбо і проста запрашэннямі завітаць у госці, часцей за ўсё – неадкладна. Здаецца, сённяшняе пасланне сумяшчала абедзве функцыі:

      «Жэня, Кідай усё і тэрмінова прыходзь да мяне! Ты проста памрэш ад жаху, калі даведаешся пра тое, што я хачу табе абвясціць!

К.»

      – Вось і абвясціла б адразу! – нахмурылася Яўгенія Канстанцінаўна.

      Зрэшты, для сяброў яна і праўда часцей была Жэняй, а Яўгеніяй Канстанцінаўнай у думках называла сябе сама. Яшчэ, здаралася, татухна, калі сердаваў, называў дачку гэтак афіцыйна. Але, тым не менш, зараз фамільярнае «Жэня» ёй неяк не надта спадабалася, тым больш што ва ўчарашняй гісторыі ў пэўным сэнсе панна Пракшына вінаваціла і сяброўку.

      Вядома. Каця была мілай круглатварай рагатушкай з залатымі кудзерамі, а крыху занадта рослая ды сухарлявая згодна з цяперашнімі меркамі Жэня, ды яшчэ і з фанабэрыстым позіркам, зразумела ж, выдатна адцяняла бестурботнае хараство і падвойвала поспех сяброўкі сярод кавалераў. І разам з тым Каця заўжды быццам бы адчувала сваю віну і намагалася накіраваць кагосьці з дзецюкоў да Яўгеніі Канстанцінаўны, у чым тая, зрэшты, і не мела патрэбы, мяркуючы, што ўсе яны былі зусім не тым, а дакладней нават – не Тым. Гэтых няшчасных яна мела звычку сустракаць холадна і без усякай увагі, хаця часам трапляліся і цікавыя індывіды, якім панна Пракшына, будучы ўсё ж дзявіцай далёка не апошняй адукаванасці, тут жа ўчыняла іспыты свайго роду інтэлектуальнай дуэллю. І ўжо па выніках яе вырашала, ці варта траціць свой каштоўны час далей. Аднак большасцю маладых людзей, ушанаваных такім гонарам, запрашэнне да гэтых практыкаванняў не ўспрымалася сур’ёзна, а таму ўсё часцей Яўгенія Канстанцінаўна на вечарынах бавіла час самастойна.

      Вось і ўчора Каця зноў звярнулася да сваёй практыкі і падвяла да знарочыста маркотнай панны Пракшыной нейкага пыкалу, з якім яны, здаецца, ужо былі некалі знаёмыя і тады ён нават зарэкамендаваў сябе як цалкам бяскрыўдны малады чалавек. У гэты ж раз суб’ект палічыў, што сваёй кампаніяй робіць Яўгеніі Канстанцінаўне неверагодную ласку і нават наважыўся на падставе гэтага адпусціць кплівую заўвагу, за што, уласна кажучы, і паплаціўся. Відаць, цяпер Каця разведала пра яго нешта, на яе погляд, надта захапляльнае і хацела хутчэй гэтым падзяліцца, аднак панна Пракшына канчаткова вырашыла, што сёння яна не ў гуморы, вунь нават вока стала крышачку паторгвацца, і нават не падумала крамзануць сяброўцы ў адказ хаця б пару словаў. Замест гэтага яна зноў узялася за журнал, хаця пісямцо, атрыманае ад суседкі, ужо не дазваляла як след засяродзіцца. Раз’юшыўшыся, Яўгенія Канстанцінаўна схапіла цыдулку і разарвала яе на дробныя шматочкі, каб пазбавіцца ад Кацінай прысутнасці ў пакоі. Цяпер панна Пракшына глыбакадумна


Скачать книгу