Шоўк (зборнік). Мікола Адам

Шоўк (зборнік) - Мікола Адам


Скачать книгу
за выратавальную фланэль маёй клятчатай кашулі…

      Раніцы я не памятаю.

      Памятаю толькі, як адчыніліся дзверы камеры, затым зноў зачыніліся, і мяне прывялі ў той самы кабінет да капітана, так падобнага на актора Шчарбакова, што я ледзь утрымаўся, каб не папытацца, ці сваякі яны. Капітан вачыма паказаў мне на крэсла перад сталом, і я цяжка сеў. Ён моўчкі сачыў за мной, гартаючы нейкія паперы. Сёння ён быў у форме і выглядаў больш суровым.

      – Вы вольны, спадар беларускі пісьменнік, – нарэшце вымавіў ён.

      – Вы закрылі справу? – не зразумеў я.

      – А яе ніхто не адкрываў, – усміхнуўся ён.

      – Тады, з якой прычыны…

      – Прычына чакае вас у двары пад клёнамі, – перапыніў ён і загадаў сяржанту: – Правядзіце грамадзяніна…

      Я нічога не разумеў.

      На вуліцы сонца балюча разанула па вачах, і я не адразу прыкмеціў Насцю. Яна стаяла ў трох кроках ад мяне і толькі што шпурнула недакурак у зграйку галубоў, якія зусім не спалохана адскочылі крыху, апроч аднаго. Левая лапка яго была абматана чырвонымі тоўстымі ніткамі.

      На нейкае імгненне нашыя з Насцяй позіркі сустрэліся. Я закурыў і рушыў у процілеглы ад Насці бок. Гэта не было ніякім манеўрам. Я не чакаў, што яна кінецца за мной з воплямі дараваць ёй усё, але і сам сябе не разумеў. Нешта знутры загадвала не аглядвацца і ісці ўперад. Толькі хада мая была нейкая запаволеная, як у робата Вертэра з дзіцячага баевіка пра Алісу Селязнёву. Ногі не слухаліся мяне, упарціліся падпарадкоўвацца, ды й сам я ганіў сябе на чым свет стаіць за свой учынак. Але яна магла таксама пайсці, убачыўшы маю абыякавасць. Не, гэтага не можа быць! Чаму не? Я рэзка абярнуўся. Насця стаяла на тым жа месцы, апусціўшы галаву, уся ў чорным, як і ўчора, малюючы нешта нагой на асфальце.

      Зноў паволі я рушыў ёй насустрач. Насця прыўзняла галаву. Зрабіла адзін крок наперад, другі… І тут яна кінулася да мяне бегма, я таксама пабег да яе, распасцёршы рукі.

      – Мікола, даражэнькі, – прыціскаючыся да мяне ўсім целам, гундосіла Насця, пакрываючы пацалункамі мае вочы, шчокі, лоб, нос, шыю, – даруй мне, калі ласка, дурніцы. Не хацела я нічога дрэннага…

      – Гэта ты мне даруй за ўсё, што я зрабіў, – узяў я ейны твар аберуч, углядаючыся ў чужыя вочы, з якіх цяклі слёзы, раз’ядаючы, як серная кіслата, туш і цені, што чорнымі пісягамі закратоўвалі мой любімы тварык. Сказаўшы гэтыя словы, якія мне так цяжка даліся, я моцна пацалаваў Насцю.

      – Ты праўда на мяне не сярдуеш? – спыталася Насця, шморгаючы носам і размазваючы чорныя краты па шчоках, як шакалад.

      – За што?

      Рукі ейныя абвіліся вакол маёй шыі, а вусны нашы закружыліся ў павольным танцы пацалунка.

      Краем вока я заўважыў, што з вокнаў пракуратуры павысоўваліся галовы цікаўных міліцыянтаў, як грыбы пасля дажджу. Мы з Насцяй, як я адчуў, былі бясплатным атракцыёнам. Не паспеў я так падумаць, як дзяўчына выцягнула з вачэй лінзы і кінула іх пад ногі, адкрыўшы мне непараўнальную ні з чым каву


Скачать книгу