Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык


Скачать книгу
старога малацьбiта:

      – Авёс скiдай, – крычаў Iмполю стары малацьбiт. – З аўса пачнём, а то ж яго любяць мышы. Дый на кiсель трэба ж змалацiць…

      Алеся зашкрабла за папярочную лiштву, цягнучы да сябе з сярэдзiны прычыненыя дзверы.

      – Хто там? – па току зашоргалi ногi, i з прабоя скiнуўся, забрашчаўшы, жалезны крук. I далей вецер сам ужо турзануў i панёс да сцяны дзверы – у гумне завiўся вiхор, выкруцiў з кутка з-пад сячкарнi i растрос па чыстым, падмеценым таку жоўтую сечку. У павешаным на шуле лiхтары радаснай матылькай затрапятаўся жоўты агоньчык.

      – Скарэй зачыняйце, а то й страху сарве, – да Алесi падбег i памог зачынiць дзверы стары малацьбiт.

      – Дзе вы бачылi, гэдакi вятрыска, – ускочыўшы ў гумно i азiраючыся на Iмполя, засаромелася Алеся.

      Ён стаяў на торпе збожжа, трымаў, узяўшыся за перавясла, кароткi аўсяны сноп. Чакаў, покуль стары падмяце зацярушаны сечкаю ток.

      Алеся з-пад ражка тоўстае, накiнутае на голаў суконнае хусткi цiкавала туды, на торп, бачыла, як у яго, Iмполя, на верхнюю губу смешна вылез кончык языка, калi ён, ганяючы вецер, адзiн за адным пачаў кiдаць на падмецены ток шапаткiя аўсяныя снапы. З аднаго сашмаргнулася i асталося ў Iмполевай руцэ перавясла – на току разбэрсалася пучкамi слiзкая аўсяная салома.

      – От удалы, – пакруцiў калматаю авечаю шапкаю стары малацьбiт, нагiнаючыся i зграбаючы ў сноп аўсяную салому.

      – Велькая бяда, што каторы разаб’ецца, – яна адступiлася да дзвярэй i выняла з-пад суконнае хусткi торбачку з салам, утаптала каля пярыла на жытнiя снапы. – Во, падсiлкуйцеся трохi…

      Стары малацьбiт, падбiваючы вышай на лоб цяжкую касматую шапку, прыжмурыў вока, з дзiвам паглядзеў на маладзiцу – на губах у яго задрыжаў хiтры i шчаслiвы смех.

      – Зачыняйце ж гумно, – згледзеўшы гэты смех, крыкнула Алеся i зняла з прабоя доўгi крук.

      Густы вецер заглушыў прыткi тупат яе ног.

      Прычынiўшы расхрыстанае гумно, стары малацьбiт развязаў торбу, зазiрнуў туды i падняў свой дзюбаносы твар:

      – Ого, цябе даглядае, каб дужэйшы быў. Дзiва што, гэдакая маладзiца… Без сiлы не абыдзешся.

      – Ты ўжо, дзядзька, гавары, ды не ўсё дагары. – Iмполь скочыў на ток, папраўляючы з’еханую набок кепку, спытаў: – А што яна прынясла?

      – Што? Сала во цэлы брус, – ён зноў махнуў вастраватым доўгiм носам. – Дак мо праўда падсiлкуемся?

      – Не, саб’ём ужо гэты пасад, – Iмполь папляваў на далонi, зняў з шула стары, абслiзганы цэп.

      – Ну, што ж, пакуль цэп, датуль хлеб, – стары малацьбiт, нiбы нехаця i паволi, толькi патрапляючы Iмполю ў такт, раскручваў цяжкi грабовы бiч.

      Бэрсаючы i падкiдаючы салому, высока ўгору адзiн за адным паднiмалiся вагкiя бiчы i, перакручваючыся там, з гакам прыставалi да трапятлiвых снапоў. Па дошках пярыла секлi мiгатлiвыя зярняты, уздрыгвалi i шапацелi, як жывыя, кароткiя аўсяныя снапы.

      Стары малацьбiт скiнуў з галавы аб’еханую на вочы авечую шапку i, паблiскваючы мокрай лысiнай, зноў з крэхтам замахаў цэпам, трапляючы Iмполю ў такт. Ад натугi ў яго ўпiраўся ў левую шчаку язык


Скачать книгу