Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч

Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч


Скачать книгу
ў сябе «хто ён, я?», дык у адказ не чуў нават рэха. Пытанне душыла сябе моўкнасцю.

      Цяпер я ведаю, скуль тая моўкнасць: недарэчна пытацца пра таго, каго няма – хто ён? Трэба пакінуць гэтую вярэду назаўжды і болей не думаць пра адказ на пустое пытанне, а думаць пра нешта іншае. Бо, можа, мяне няма не ўвогуле, а толькі ў тых значэннях, у якіх я сябе шукаў?

      Тым не менш, на заканчэнне яшчэ раз трохі нагадаю пра тое, што паўстала паміж мной і хоць якой магчымасцю аптымізацыі жаху небыцця…

      Мяне няма без існага. Мяне няма без людзей.

      Я немагчымы ў колькасці самога сябе. Я не сам сабой абумоўлены.

      Я не сам з сябе паходжу.

      Я не маю патрэбы ў сабе з сябе самога. Я толькі тое, што ёсць у значэннях мяне. Я ёсць, пакуль я ёсць.

      І апошняе…

      Я з’явіўся на свет не таму, што была нейкая патрэба менавіта мяне ў быцці, а я ёсць толькі таму, што з’явіўся.

      Натуральна, мог і не з’явіцца… Не быць. А таго, чаго можа не быць – няма хоць у якіх іншых значэннях ад тых, што ёсць.

      Мог ніколі не быць. Не быў раней. Потым зноў не буду.

      Няма

      Праклён Парменіда

      (Метафізіка адсутнасці)[3]

      «Чаму існуе нешта, а не нішто, бо нішто больш простае, чым нешта?»

Готфрыд Лейбніц

      «Старыя грэкі» і Парменід

      1. Зачын

      Распачынаючы гэтую працу, найперш неабходна патлумачыць, што тут я прэзентую зусім не тую «метафізіку адсутнасці», якую мы ведаем з багатага суплёту інтэлектуальных ініцыятываў найноўшага часу, перадусім выяўленых у дыскурсах постструктуралізма ды постмадэрна. Бо хаця менавіта яны, разгарнуўшы татальны перарахунак класічнай метафізікі, і вылучылі гэтую падзею ў апрычоны стан, але я ёй скарыстаюся дзеля пазначэння ўсяго метанаратыву метафізікі ў той яго праекцыі, якая скіраваная менавіта на праблему адсутнасці, улучна з яе сітуацыйнымі кантэкстамі. І ўжо толькі ў астачы і пераважна інструментальна буду карыстацца сучасным дыскурсам «метафізікі адсутнасці», які абмаркіраваны паняткамі кшталту «пусты знак», «сімулякр», «мнимая» велічыня, «негатыўная дыялектыка» і г. д і да т. п.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Панятак а-рэальнасць утвораны тут дзеля тапалагічнага пазначэння ўсёй прасторы інтэлігібельнай (разумова-пачуццёвай, інтэлектуальна-эмацыйнай і проста інтэлектуальнай) дзейнасці чалавека. У пэўным сэнсе ён сінанімічны «наасферы» (разумовай дзейнасці), сфармуляванай Уладзімірам Вярнадскім.


Скачать книгу

<p>3</p>

У аснову тэкста пакладзеныя лекцыі для Беларускага калегіюма.