Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч

Кніга пра Нішто (зборнік) - Валянцін Акудовіч


Скачать книгу
ў было і на гэтае мейсца наступае новае ёсць. Калі безліч ёсць перасунулася ў было, дык натуральна меркаваць, што ёсць будзе і надалей, гэта значыць, што ў нас яшчэ маецца бясконцая магчымасць будзе, з якога не перастануць вымыкацца ўсё новыя ёсць.

      Але гэта толькі лагічная выснова, сканструяваная на подзе эмпірычнага досведу. Ніякіх «канкрэтных» сведчанняў пра будучае чалавек ніколі не меў, хаця ў Тэкставую эру ўжо лічыў сябе жыхаром трох часавых вымярэнняў.

      Аднак я-чалавек напраўдзе стане жыць у трох часавых вымярэннях адно тады, калі ён будзе мець будучае як наяўнае рэальнае хаця б у той меры, у якой мае мінулае. (Зразумела, мінулага таксама няма як ёсць, але яно застаецца з намі ў фактаграфіі, матэрыяльных аб’ектах, памяці і г. д і да т. п.)

      Дык вось, цалкам верагодна, што Віртуальная эра (і ў гэтым яе найвялікая навіна ад Тэкставай ды ўсіх папярэдніх) насамрэч унаявіць будучае (будзе) – і быццё я-чалавека стане часава трохмерным. Рэальна, а не гіпатэтычна трохмерным. Знакі будучага запрысутнічаюць у сучасным з той жа аднолькавай мерай сапраўднасці, што і знакі мінулага.

      Уласна, ужо цяпер, адно балансуючы на пярэднім акрайчыку Віртуальнай эры, я-чалавек досыць упэўнена ведае не толькі прагноз надвор’я на бліжэйшыя дні, але і бальшыню тых падзеяў, што яго чакаюць наперадзе. Ён дакладна, да хвіліны, уяўляе, у колькі падыме яго будзільнік, якім транспартам паедзе на працу, колькі аперацыяў яму давядзецца выканаць на канвееры, якія тэлеперадачы будзе глядзець цягам тыдня… Але ён ужо ведае не толькі расклад сваіх дзеяў і паводзінаў на бліжэйшыя дні, але і шмат чаго з больш аддаленага. Па гадзінах на гады распісана праграма яго школьнай адукацыі, тое самае і з адукацыяй вышэйшай, задоўга да нараджэння вядомы пол дзіцяці, на дзесяцігоддзі наперад вызначаны тэрмін выхада на пенсію і г. д. і да т. п.

      Сцежку на сенажаць можна таптаць хоць кожны дзень новую, чыгунка ці хуткасная магістраль прадвызначае вектары руху на гады і гады… Інфраструктура Віртуальнай эры пакуль яшчэ толькі складваецца ў сваіх камунікатыўных і вытворчых парадыгмах, але ў пару свайго росквіту яна нагэтулькі абмяжуе магчымасці нязмушанага выбару, што ступень уніфікаванасці і запраграмаванасці я-чалавека на пэўную якасць і колькасць руху наблізіцца да ступені ўніфікаванасці і запраграмаванасці «тэхна». Адно гэта ўжо дае падставы меркаваць пра фармальную прысутнасць будзе ў ёсць, бо «тэхна» заўтра робіць тое, што і сёння, і прыватныя адхіленні ды зрэдзьчасныя выпадковасці сутнасна тут нічога не мяняюць…

      Але ўсё гэта вонкавы бок, так бы мовіць, фармальная падстава рэальнага абнаяўлення будучыні. А карэнная прычына гэтай падзеі ў тым, што на месцы лінейнай прасторы Тэксту паўстала ўжо шматмерная, нелінейная прастора віртуальных дыскурсаў.

      Тэкст праз фокус ёсць фіксаваў у прасторы а-рэальнасці адно тое, што было ў рэальнасці, хаця здаралася і спекуляваў на будзе. І гэта натуральна, бо магчымасцяў яго аднамернай прасторы, як і тэхналагічнага начыння,


Скачать книгу