Брамнік заўжды самотны (зборнік). Юры Станкевіч
align="center">
VІ
Годам раней
У нядзелю Максім прачнуўся рана, бо з вечара ўключыў будзільнік на мабільным тэлефоне. Апрануўся ў найлепшае і паехаў на аўтавакзал, узяў білет на маршрутны аўтобус. З сабой вёз падарункі для цётцы Любы (атрымаў грошы за зборы і першыя выступленні за юнацкую каманду краіны) і ў кішэні – чырвоную аксамітавую каробачку, у якой ляжаў заручальны пярсцёнак для Юлі.
Дзяўчына сустрэла яго на плошчы. Паводзіла сябе даволі дзіўнавата. Выйшла з цёмна-сіняй “мазды”, скіравала да камерцыйнага шапіка, азірнулася, памахала рукой кіроўцу іншамаркі, якая адразу і ад’ехала. Толькі тады заспяшалася да яго.
Юля была ў шыкоўным летнім строі, высокая, смуглявая – паспела загарэць на чэрвеньскім сонцы. Яна днямі, таксама як і Максім, скончыла школу. Месяцы два яны ўвогуле не бачыліся, і Максім быў цяпер вельмі рады і ўсхваляваны. Нават не спытаў, хто яе падвозіў.
Дзяўчына стрымана пацалавала яго.
– Ну ты і расцеш, – сказала, белазуба ўсміхаючыся.
Сапраўды, юнак, які стаяў перад ёй, ужо пераваліў за сто дзевяноста сантыметраў, раздаўся ў плячах, узмацнеў.
– Хто гэта цябе сюды прывёз? – раптам адразу ўспомніў Максім.
– Ды так, адзін знаёмы. Праехалі, як кажуць, – І дадала рассеяна: – Куды мы зараз? Што прапануеш?
– А пайшлі ў кавярню. Памятаеш, дзе мы пабіліся з гопнікамі?
– Ну, а што – прыкольна. Пайшлі.
У кавярні мала што змянілася. Працаваў музычны аўтамат. Гучала папса. Яны выбралі столік, незнаёмая маладая афіцыянтка прыбегла з меню, круцілася побач, назвала Максіма “дарагім госцем”.
– Што гэта яна? Запала на цябе? – здзівілася Юля. – Хоць што тут дзіўнага? Ты – відны. Дзеўкі цябе любяць.
– Мяне пазнаюць. Заўзятары. Паўсюль цікавяцца футболам. Але чакай, вось. – Максім выцягнуў з кішэні аксамітавую каробачку, пасунуў да дзяўчыны.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.