Мільярд удараў (зборнік). Юры Станкевіч

Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч


Скачать книгу
мачой. Усе яны прасілі грошай на дзікай сумесі існуючых у гэтых месцах моў.

      Ужо на падыходзе да крайніх халуп ён напароўся на чацвярых цёмнаскурых падлеткаў, якія, пэўна, па чарзе савакупляліся з белай малалеткай, якая моўчкі ляжала ў траве, рассунуўшы ногі. Слядак разагнаў іх выспяткамі, а малалетку, запалоханую і ачмурэлую, павёў дамоў, папярэдне спытаўшы, дзе яна жыве. Наўрад ці тут быў гвалт, але Слядак адразу ўспомніў пра сястру і з цяжкасцю стрымаў сябе ад самасуду: урэшце, гэта тут цяпер, як ён ведаў, была звычайная з'ява.

      Ён адразу скіраваў у пастарунак, дзе спадзяваўся знайсці Шэрыфа, і сапраўды, той быў там, але надзвычай пахмурны з выгляду. Шэрыф скептычна паслухаў пра малалетак, запісаў адрас дзяўчынкі і паабяцаў разабрацца.

      «Дарэчы, – спытаў яго Слядак, – вы даўно наведвалі востраў?»

      Шэрыф здзіўлена засычэў.

      «Там балота і поўна гадзюк. Што я там згубіў?»

      «У тым месцы лётаюць вялізныя птушкі».

      «Так, нехта казаў мне, што тры чайкі пачалі там гнездавацца».

      «Тры – а не чатыры?» – спытаў Слядак. «А якая розніца?»

      «Мяркую, розніца ёсць. Гняздуюцца ж заўсёды парамі. Іх там павінна быць дзве, чатыры ці шэсць».

      «Справа ж вам да нейкіх чаек», – буркнуў Шэрыф і раптам дадаў: – Імбэцыл збёг.

      «Ну і як яму гэта ўдалося?» – з ноткай здзеку пацікавіўся Слядак.

      Шэрыф падхапіўся з месца і пачаў хадзіць туды-сюды па цеснай прасторы свайго кабінеціка, дзе ў куце грувасціўся сейф, а з другога боку стаялі стол з састарэлым тэлефаксам, графін з вадой і два крэслы. Твар яго набыў барвовае адценне.

      «Як я вам даўно казаў, мне патрэбен талковы памочнік. У мяне два паліцыянты – два дурні з мясцовых, якія ні на што не вартыя. А псіхапаты калі-нікалі бываюць вельмі хітрыя».

      «Ды чорт з ім, – сказаў Слядак. – Зловіце».

      «Ён не акальцаваны. Без бранзалета. Тут нядаўна з завода нябожчыка Зураба збеглі тры жанчыны, ну з тых, каго з Мегаполіса выслалі на працоўнае перавыхаванне, як раней казалі – на «хімію». Вы павінны даведацца: умовы на тым заводзіку горш чым рабскія. Прыбылых і наймітаў – тых, хто па дурасці нанімаўся на працу, каб не «зажмурыцца» ад голаду, трымалі ў клетках, некаторых на ланцугах, усё гэта за трохметровай бетоннай агароджай. Там, дарэчы, жанчыны і працавалі. Потым спілавалі бранзалеты і ўцяклі. А без тых бранзалетаў злавіць уцекачоў вельмі цяжка. Нават якога-небудзь Імбэцыла».

      «Іх так і не злавілі – тых жанчын?» – спытаў Слядак.

      «Не. Пакуль. Зрэшты, я і не збіраюся высільвацца на гэтым напрамку. I пляваць мне на чыесьці загады», – сказаў як адсек Шэрыф.

      «Вы не спрабавалі даведацца, па якіх артыкулах выслалі на прымусовую працу тых трох «хімічак»? – спытаў Слядак. – Хто яны такія: пахатніцы, падманшчыцы, клафеліншчыцы?»

      «Не. Яны не з прыблатнёных».

      «Вы запытвалі праз Сеціва?» «Але. Іх увогуле няма ў картатэцы, што вельмі дзіўна».

      «Так, – падвынікаваў Слядак, – мне варта пайсці падмацавацца


Скачать книгу