Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак


Скачать книгу
воінаў, што дзейнічалі да гэтага часу. Да ведама і выканання вайсковага духавенства вызначаюцца наступныя правілы: 1. Сабораванне на фронце адмяняецца.

      2. Цяжкахворым і параненым не дазваляецца з мэтай саборавання перамяшчацца ў тыл. Чынам вайсковага духавенства ставіцца ў абавязак вінаватых у парушэнні гэтага неадкладна перадаваць у адпаведныя вайсковыя ўстановы на прадмет далейшага пакарання.

      3. У тылавых вайсковых шпіталях сабораванне можа быць праведзена ў групавым парадку на падставе вываду вайсковых лекараў, паколькі ўказаны абрад не парушае працы названых устаноў.

      4. У выключных выпадках Управа тылавых вайсковых шпіталяў можа дазволіць некаторым асобам у тыле прыняць сабораванне.

      5. Чыны вайсковага духавенства абавязаны па выкліку Управы вайсковых шпіталяў праводзіць сабораванне тым, каму Управа прапануе прыняць сабораванне».

      Фельдкурат яшчэ раз перачытаў адносіну, у якой яму паведамлялася, што заўтра ён павінен з’явіцца ў вайсковы шпіталь на Карлавай плошчы для саборавання цяжкапараненых.

      – Паслухайце, Швейк, – паклікаў фельдкурат, – ці не свінства гэта? Як быццам ва ўсёй Празе адзіны фельдкурат – гэта я. Чаму туды не пашлюць таго набожнага святара, які нядаўна ў нас начаваў? Давядзецца нам ехаць на Карлаву плошчу сабораваць. Я ўжо забыўся, як гэта робіцца.

      – Дык давайце купім катэхізіс, пан фельдкурат. Там пра гэта будзе, – сказаў Швейк. – Катэхізіс для духоўных пастыраў – гэта як даведнік для чужаземцаў. Вось у Эмаўзскім кляштары працаваў адзін чалавек памочнікам садоўніка. I захацеў ён стаць паслушнікам, атрымаць расу і не драць свайго адзення. Для гэтага ён мусіў купіць катэхізіс і вывучыць, як трэба хрысціцца, хто адзіны ўбярогся ад першароднага грэху, што азначае мець чыстае сумленне і іншыя такія дробязі. А потым ён прагуляў палову ўраджаю агуркоў з кляштарнага агарода і з ганьбай вылецеў з кляштара. Калі я з ім сустрэўся, ён мне і кажа: «Агуркі я мог прадаць і без катэхізісу».

      Калі Швейк купіў катэхізіс і прынёс яго фельдкурату, той, гартаючы яго, сказаў:

      – Ну вось, апошняе памазанне можа рабіць толькі святар і толькі ялеем, асвячоным епіскапам. Як бачыце, Швейк, вы самі сабораваць не можаце. А прачытайце мне, як гэта робіцца.

      Швейк прачытаў:

      – «…робіцца так: святар памазае органы пачуццяў хворага, адначасова чытаючы малітву: «Праз гэтае святое памазанне і ў сваёй найвялікшай міласэрнасці няхай даруе табе Бог усё, што завініў ты зрокам, слыхам, нюхам, смакам, мовай, дотыкам і хадой сваёй».

      – Хацеў бы я ведаць, Швейк, – сказаў фельдкурат, – як можна саграшыць дотыкам. Вы не можаце мне гэта вытлумачыць?

      – Ды шмат як, пане фельдкурат; пашнарыць, напрыклад, у чужой кішэні альбо на пагулянках, дзе танцуюць… Вы ж разумееце, якія там выкідваюць штучкі.

      – А хадой, Швейк?

      – Гэта калі хто пачне чыкільгаць, каб людзі паспачувалі.

      – А нюхам?

      – Калі не даспадобы які-небудзь смурод.

      – А смакам?

      – Калі хто смакуе гулі з дзяўчатамі.

      – А


Скачать книгу