Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык

Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык

Скачать книгу
вечары, на якіх падчас дыскусій праходзіў канчатковы адбор і сарціроўка ў адпаведнасці з асабістымі здольнасцямі неафіта.[176] Прычым для Віктара месца нараджэння або сацыяльнае паходжанне прэтэндэнта ігралі далёка не вырашальную ролю. Напрыклад, адным з тых, хто дзякуючы старэйшаму Каліноўскаму ўвайшоў у таемныя аб’яднанні, быў сын купца-мільянера Мікалай Ісакавіч Уцін (1841–1883),[177] адзін з кіраўнікоў рускай арганізацыі “Зямля і воля”.

Вядомасць Віктара Каліноўскага пайшла далёка за межы сталіцы і дайшла да радзімы. Гэтаму садзейнічала і яго праца па генеалагічным росшуку для разнастайных шляхецкіх і магнацкіх родаў, якая дазвалялі яму часам зарабляць вельмі добрыя грошы.[178]

Віктара Каліноўскага называлі “другім Томашам Занам”, які марыў пра стварэнне арганізацыі кшталту віленскіх прамяністых, ці філарэтаў, для чаго “бярэ пад сваю няпрошаную пратэкцыю маладых студэнтаў, уцягвае іх у сваё таварыства”.[179] Менавіта на гэта наракаў 18-гадоваму сыну Ігнату выкладчык Віленскага дваранскага інстытута Аляксандр Здановіч у жніўні 1858 года, пабачыўшы ў адным з лістоў прозвішча Каліноўскага: “Калі гэта той жа самы васпан, дык здзіўляюся і не разумею, як ты мог забыць пра тое, пра што цябе болей за ўсё прасілі, – каб ніякіх сувязей і знаёмстваў з падобнымі асобамі не заводзіў – хаця б яны мелі самыя высакародныя прынцыпы, самыя лепшыя пачуцці, усё ж такі гэта вар’яты і вядуць моладзь на пагібель. Заклінаю ў такім выпадку цябе, каб спыніў з ім знаёмства, калі ўжо яно пачалося, а калі яшчэ не, асцерагайся яго, як агню, як маравой заразы. Інакш мы ніколі не будзем спакойныя”.[180]

А турбавацца было чаму: Ігнат Здановіч пасябраваў з малодшым братам Віктара – Канстанцінам, “які пораху не выдумае і з’яўляецца, як кажуць, добрым хлопцам”.[181] Менавіта Канстанцін дапамог Ігнату Здановічу і яго сябру Дашкевічу знайсці кватэру для жыцця падчас паступлення ва ўніверсітэт.

Нягледзячы на словы бацькі, Здановіч у хуткім часе зрабіўся адным з паплечнікаў Канстанціна Каліноўскага, вакол якога ў 1857–1858 гадах склалася ўласнае кола. Да яго належалі Эдмунд Вярыга, Вітальд Гажыч, Фелікс Зянковіч, Яўстафій Чарноўскі, Эмануэль Юндзіл, Іосіф Ямант. Адным з лепшых сяброў Канстанціна Каліноўскага быў залаты медаліст Слуцкай гімназіі, студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Фелікс Вільчкоўскі, які ў верасні 1859 года перавёўся ў Кіеўскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра, для чаго пры дапамозе Канстанціна атрымаў пасведчанне ад Пецярбургскага ўніверсітэта.[182]

Каліноўскі быў добра знаёмы з будучымі кіраўнікамі варшаўскага паўстанцкага ўрада, якія ў адзін час з ім навучаліся ў Пецярбургскім універсітэце: Стэфанам Баброўскім, Оскарам Авейдэ. Пазнаёміўся ён і з лідарамі “Зямлі і волі” Мікалаем Уціным і Лангінам Фёдаравічам Панцялеевым. У Пецярбургу Канстанцін таксама сустрэўся з інжынерам шляхоў зносін Уладзіславам Малахоўскім і служачым чыгункі Ільдэфонсам Мілевічам, якія сталі яго блізкімі сябрамі,

Скачать книгу

176

Менавіта на такую функцыю Віктара Каліноўскага спасылаецца паўстанец Віктар-Казімір Баляслававіч Арэнт (1843–1929), удзельнік Парыжскай камуны 1871 года. Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. – С. 124.

177

У далейшым адзін з кіраўнікоў масавых студэнцкіх хваляванняў восенню 1861 года і лідараў у 1862–1863 гг. арганізацыі “Зямля і воля”, вымушаны эміграваць, завочна асуджаны ў лістападзе 1865 года да смяротнага пакарання, удзельнік Першага Інтэрнацыянала і сябар К. Маркса. У канцы жыцця атрымаў памілаванне ад Аляксандра ІІ і вярнуўся ў Расію.

178

Так супрацоўнік Віленскай камісіі па палітычных справах Гагель паведаляў, што “за выпіскі для князя Агінскага ён атрымаў 300 рублёў”. Гогель, Н.В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа / Н.В. Гогель. – 2-е изд. – Вильна, 1867. – С. 66.

179

Цыт. паводле: Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. —С. 125.

180

Там жа.

181

Там жа, с. 126.

182

Каліноўскі 17 верасня 1859 года звярнуўся на імя рэктара ўніверсітэта Пятра Аляксандравіча Плятнёва з прашэннем выдаць для Вільчкоўскага, які паступіў ва ўніверсітэт у 1857 годзе, пасведчанне з пазначэннем “якіх прадметаў ён слухаў і якія адзнакі атрымаў на працягу двух гадоў, для вызначэння на якім курсе можа слухаць лекцыі”. 25 верасня пасведчанне было накіравана ў Кіеў. Вільчкоўскі з’яўляўся адным з актыўных удзельнікаў падрыхтоўкі паўстання на Украіне. Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 83.