Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
У цёмным паветры вісела ледзяністая золь. З халоднай золі і выйшаў высокі мужчына ў доўгім вайсковым плашчы. Ён накіраваўся да пастуховай хаты, што стаяла на беразе Дзвіны. «Перавязеш цераз рэчку? Людзі казалі, што ты тут – галоўны перавозчык». – «Мо перачакаем, пакуль вада крыху спадзе ці хоць бы дождж скончыцца?» – «Не магу чакаць, спяшаюся. Калі не хочаш везці, дык якую лодку пазыч». – «Лодкі не пазычаю. Правіла такое. Рэчку нашу я ведаю, таму павязу, калі чалавек просіць, калі чалавеку трэба…» Пастух узяў прыхаваныя ў гумне вёслы і разам з высокім спусціўся да рэчкі. Там яны знялі лодку з ланцуга, селі ў яе і адштурхнуліся ад берага. Дзвіна хвалявалася, шумела і гула. Плысці было цяжка. Пастух не адразу заўважыў, што яго спраўная лодка ўсё глыбей і глыбей прасядае ў ваду. Асабліва моцна яна пачала прасядаць з боку высокага. Было ўражанне, што той робіцца ўсё цяжэйшы і цяжэйшы. Калі лодка ледзь не перакулілася і моцна чарпанула вады, перавозчык не вытрываў і спытаў: «Ты хто, чорт цябе забірай?» – «Я – чорт, і прыйшоў цябе ўтапіць!» – высокі скінуў вастраверхі капюшон. Над скронямі тырчэлі акуратныя рогі. Чорт засмяяўся, затрэсся, зарагатаў. Перавозчык выхапіў з качотаў вясло і з усяе моцы трупнуў па рагатлівай чортавай раганоснай галаве. Удар быў трапны і моцны. Чорт сціх, аплыў, згубіў прытомнасць. Пастух схапіў яго за капыты і скінуў з лодкі ў каламутны вір. Толькі ў хаце перавозчык заўважыў, што ў яго цяпер розныя вёслы. Адно як было звычайнаблакітнае, такім і засталося, а другое зрабілася Шэрым вяслом, бо ўся фарба з яго абсыпалася ад моцнага ўдару па чортавай галаве.

      Казка пра Бога

      «Ты верыш людзям?» – «Не!» – «Дык навошта ты паверыў тым хітрунам, якія апавядаюць старую казку пра Бога?»

      Чырвоныя крылы

      У парку, што ляжаў паміж рэчкаю і школай, на лаўцы сядзеў чорт з Чырвонымі крыламі. Паўз чорта праходзіў яснавокі хлопчык. Чорт высока ўзняў крыло і ласкава спытаў: «Хлопчык, ты ў гэтай школе займаешся?» – «Так. Так, у гэтай!» – «Хочаш набыць сабе Чырвоныя крылы?» – «Яны дарагія. У мяне грошай не хопіць!» – «Колькі ў цябе ёсць?» Дурнаваты школьнік дастаў гаманец і паказаў свае капіталы. «Хапае! Будзеш браць крылы?» – «Яны дакладна працуюць?» Чорт узлез на лаўку, прабегся па ёй, скочыў, замахаў крыламі і праляцеў два метры. «Разгон кароткі і вышыня маленькая. Узлезеш на школу, разгонішся па даху, лёгка праляціш над паркам і спакойна прызямлішся на другім беразе Свіслачы». Хлопчык узяў склееныя з тонкай паперы Чырвоныя крылы і панёс іх у бок сваёй школы, школы для дзяцей з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі.

      Зялёны вадзянік

      Жылі ў Мінску двое рабочых, чарнявы ды бялявы. Не складаліся ў іх стасункі з жанчынамі. Дажылі да трыццаці пяці, а сем’яў не пазаводзілі. Каму ў наш час патрэбны рабочыя з бесперспектыўных заводаў? Вядома, чарнявы з бялявым папівалі. Не злосна і не моцна, а так, каб у нядзелю маркоту прагнаць. Выпілі яны ў той злашчасны вечар. Прыйшлі ў парк і выпілі піва ў рэстарацыі «Лідо». З рэстарацыі пайшлі ў бок цырка, а там, пад мостам, пабачылі ў рачной


Скачать книгу