Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус


Скачать книгу
на стадыёне «Дынама». Жанчына ўзрадавалася і пабегла дамоў па рыдлёўку. Балазе жыла яна побач са стадыёнам. Дома яна ўзяла рыдлёўку і пакінула Зялёную кветку. Калі жанчына з рыдлёўкай прыбегла пад стадыён, дык зразумела, што страціла чароўную здатнасць бачыць скрозь сцены. Бідончык з золатам жанчына не знайшла. Шукаць пашукала, але не знайшла. Вярнулася дамоў і пабачыла завялую, пачарнелую, мёртвую кветку. Жанчына хацела ўзяць яе і пакласці ў ваду, але ад лёгкага дотыку кветка рассыпалася на шэры пыл.

      Шэры заплечнік

      Студэнт прыехаў з мястэчка ў сталіцу. Ён пайшоў праз ярка асветлены чыгуначны вакзал. Падстольны сухі жаночы голас папярэджваў пасажыраў, каб яны былі пільныя, уважліва глядзелі навокал, каб пры знаходжанні нічыйных ці падазроных рэчаў абавязкова выклікалі праваахоўнікаў. Студэнт заўважыў нічыйны Шэры заплечнік. Ён падышоў да знаходкі і нахіліўся, каб як мага лепей разгледзець стыльны і новы дарагі заплечнік. Як толькі студэнт схіліўся, Шэры заплечнік ускочыў яму на спіну. Студэнт паспрабаваў скінуць заплечнік, але не змог. Ён хацеў крыкнуць, хацеў гукнуць каго на дапамогу, хацеў паскардзіцца на Шэры заплечнік, але голаса ў студэнта не было. Голас прапаў. Тады студэнт вырашыў вынесці Шэры заплечнік з люднага месца. Вынесці яго з асветленага вакзала, занесці ў цёмны бязлюдны халодны сквер і тамака працягнуць барацьбу з Шэрым заплечнікам. Студэнт пайшоў, пайшоў подбегам, шпарка-шпарка пайшоў. Заплечнік быў цяжкі, ён усё цяжэў і цяжэў, нарэшце стаў такі цяжкі, што студэнт спыніўся. Ён выцер успатнелы лоб і зірнуў на гадзіннік, што чарнеў на прывакзальнай вежы. На тым гадзінніку было шэсць гадзін раніцы. Студэнт падумаў, што ўсю ноч нёс Шэры заплечнік. І толькі ён сказаў сам сабе, што нёс чортаў заплечнік усю ноч навылёт, як адчуў палёгку. Шэры заплечнік прапаў, як і не было. Студэнт заплакаў ад радасці.

      Шэрая стрэльба

      Мужчына вырашыў схадзіць на паляванне. Не тое каб сам узяў ды вырашыў, а яго запрасілі, і ён даў згоду. Што за паляванне без уласнай стрэльбы? Таму мужчына пайшоў да аднаго ўжо зусім старога знаёмага і выкупіў у таго Шэрую стрэльбу разам з ладуннікам ды рознай іншай паляўнічай амуніцыяй. Стары спытаў, каго хоча ўпаляваць мужчына, і пачуў пра ваўка. «Добра, ваўка дык ваўка, упалюеш ты свайго ваўка!» – сказаў стары перад развітаннем. Нядзельнай раніцаю мужчына разам з іншымі паляўнічымі паехаў з Мінска ў Бярэзінскі запаведнік, дзе мелася адбыцца паляванне на ваўкоў. У запаведніку мужчына вырашыў пасля дарогі крыху прайсціся каля рэчкі. Адышоў ён ад гурта паляўнічых і пабачыў старога, у якога Шэрую стрэльбу прыдбаў. Стары дзед ішоў уздоўж Беразіны з пугай у руцэ. Той доўгай пугаю ён гнаў паперадзе сябе зграю вялікіх ваўкоў. Ваўчыная зграя ішла спакойна, як статак авечак. Мужчына зняў з пляча Шэрую стрэльбу, прыцэліўся ў самага магутнага ваўка, які вёў шэрую зграю, і стрэліў. Мёртвы воўк паваліўся на снег. Зграя рассыпалася. Ваўкі разбегліся. Дзед з пугаю прапаў, як і не было. Вярнуўшыся з запаведніка ў сталіцу, мужчына вырашыў на тыдні адведаць


Скачать книгу