Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж


Скачать книгу
паміж Польшчай і Венгрыяй. Ён абапіраўся толькі на фактычны стан кантролю над землямі. Адначасова было заключана трохгадовае перамір’е паміж Уладзіславам з Чэхіі і каралём Венгрыі.

      Стан спраў выдатна даваў зразумець, што канфлікт будзе мець свой працяг. У прадчуванні новага ваеннага сутыкнення Мацьяш паявіўся ў першых месяцах 1474 г. у Сілезіі. Ён рыхтаваў гэтыя землі да вайны. Польскія межы пачалі турбаваць адданыя Корвіну мясцовыя князі. Адна з такіх выпраў на чале з князем Янам ІІ Жаганьскім (Шалёным) дайшла ўглыб Вялікапольшчы. Мацьяш парушыў варункі перамір’я, а значыць, яму можна было адплаціць тым жа самым. Аднак польская падрыхтоўка да вайны не дацягвала па маштабах да патрэбнага ўзроўню. Шляхта адмовілася ўхваліць неабходныя падаткі на войска. Узамен яна прапанавала каралю выкарыстаць паспалітае рушэнне. Яно было немалым па колькасці, але збіралася вельмі павольна. Месца збору – Мстуў пад Чэнстаховай – было амаль цалкам спустошана і вынішчана. Апрача таго, шляхта гандлявалася з каралём наконт заплаты за выправу па-за межы краіны. Урэшце 26 верасня мяжа Сілезіі была пяройдзена на рэчцы Лісварта. Распачалася новая вайна.

      Польскай арміяй колькасцю 35–40 тысяч чалавек камандаваў Ян Рытвяньскі, гарачы прыхільнік караля. Супраць гэтага шматлікага, але не надта спраўнага войска Мацьяш выставіў хоць і невялікую, але адборную найманую групоўку. Ён вырашыў сам яе ўзначаліць, выбраўшы стаўкай Уроцлаў. Корвін не заставаўся пасіўным назіральнікам дзеянняў палякаў. Каб ускладніць становішча шматлікага непрыяцельскага войска, ён загадаў знішчаць сабраны на палях ураджай ці пераносіць яго ў гарады. Гэта былі захады, якія ў поўнай меры задзейнічала Вялікая армія Напалеона падчас расійскай кампаніі 1812 г. Палякі першымі накіраваліся ў бок Алесны і здабылі яе. Затым у іх рукі трапілі Ключборк і Бычына. Павярнуўшы на поўдзень, польскае войска пераадолела пад Крапковіцамі Одру і дайшло да Аполя. Яно адмовілася здабываць гэты горад. На пачатку кастрычніка жаўнеры пераправіліся праз Нысу Клодзкую і накіраваліся маршам на Бжэг. 12 кастрычніка адбылася пераможная для палякаў сутычка з венгерскім войскам пад Свановіцамі. Праз два дні польскія рыцары дасягнулі Бжэга. Аднак і тут, як у выпадку з Аполем, яны адмовіліся ад аблогі, увесь час чакаючы падыходу чэшскіх атрадаў на чале з Уладзіславам Ягайлавічам.

      У рэшце рэшт 23 кастрычніка пад Алавай польскія і чэшскія ўзброеныя сілы аб’ядналіся. Злучаная армія рушыла на Уроцлаў. Аднак яна не была належным чынам падрыхтаваная да аблогі такой магутнай крэпасці. Праявілася ўсё бяссілле паспалітага рушэння супраць уроцлаўскіх муроў і гарматаў. Сабраным на адным месцы агромністым масам людзей і коней праз некалькі дзён стала бракаваць харчавання. Мацьяш распусціў па ваколіцах невялічкія атрады, якія перашкаджалі падвозіць у вайсковы лагер правіянт. Яны таксама чынілі дробныя напады на польскім памежжы. Дадатковай праблемай стала распаўсюджанне ў польска-чэшскіх шэрагах хвароб. У вайсковым


Скачать книгу