Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
самай магутнай дынастыяй у Еўропе, а іх улада была моцна цэнтралізаванай і абапіралася ў тым ліку і на багацейшыя фінансава-купецкія вярхі.
Аднак на дынастычнай палітыцы ўсё не скончвалася. Праблемай Польшчы з’яўлялася дэцэнтралізацыя ўлады. Даўно вядома, што з дзяржавай, якае мае моцную, а галоўнае – эфектыўную цэнтральную ўладу, лічацца ў свеце. Такая вярхоўная ўлада дае магчымасць імкліва рэагаваць на ўнутраныя патрасенні і цяжкасці. Цэнтралізаваная дзяржава – гэта, прынамсі ў тэорыі, больш спраўнае судаводства і рэалізацыя найважнейшых правоў і абавязкаў. У такой краіне, зноў разважаючы з тэарэтычнага боку, лягчэй збіраць падаткі і выконваць іншыя павіннасці. А калі казаць пра фінансы, то пры поўным скарбе будзе існаваць моцная армія і бяспечныя межы. Менавіта цэнтралізацыя ўлады, а таксама пераадоленне адрозненняў паміж рознымі рэгіёнамі сталі такімі ж важнымі задачамі, як два стагоддзі назад аб’яднанне краіны. Неабходна было так узмацніць цэнтральныя органы ўлады, каб яны былі здольныя запыніць буйных магнатаў і найвышэйшае духавенства, якія пачалі задзіраць галаву. Становішча тут было не найлепшым. У першую чаргу не было такой сацыяльнай групы, на якую можна было б абаперціся. Манарх у сваім палітычным манеўры абмяжоўваўся толькі класам феадалаў.
Можна запытацца – а што з мяшчанствам? На жаль, у Польшчы пазіцыя гэтага сацыяльнага слою была нашмат слабейшай, чым у заходніх краінах, дзе працэс цэнтралізацыі абапіраўся якраз на моцную мяшчанскуюсупольнасць. Польскаму мяшчанству было далёка да ўнутранай кансалідацыі. Да таго ж, пераважная частка патрыцыяту мела іншаземнае паходжанне. На мяжы XV–XVIстст. мяшчан досыць паспяхова пачалі ізаляваць як патэнцыяльную групу ўплыву на развіццё краіны. Гэта адбывалася як дзякуючы намаганням магнатэрыі і шляхты, так і паводзінам саміх мяшчан. Яны папросту праявілі дзіўную абыякавасць. Асабліва кепска выглядалі жыхары Кракава. Нягледзячы на блізкасць каралеўскага двара, яны не дабіліся для сябе такога становішча, якім карысталіся ўжо ў той час жыхары большасці еўрапейскіх сталіц.
Да цэнтралізацыі, а праз гэта да ўзмацнення дзяржавы (за выключэннем звязанай з каралеўскім дваром групы арыстакратаў) магла схіляцца сярэдняя шляхта. Яна ў гэты перыяд, што датычыцца сваіх палітычных мэтаў, яшчэ не з’яўлялася маналітным і свядомым класам. Яна, кажучы шчыра, удзельнічала ў барацьбе паміж манархам і арыстакратамі, аднак перахільвалася то на адзін, то на іншы бок, не становячыся для каралеўскай улады ні асабліва выгадным, ні дастаткова моцным саюзнікам. Шляхта не збіралася падтрымліваць абсалютысцкія памкненні манарха. Уладар, часта аддаючы перавагу фаварытам з ліку вяльможаў, без запалу падыходзіў да супрацоўніцтва са шляхтай. Шмат пры гэтым залежала ад асобы манарха. Калі б гэта быў энергічны і мэтанакіраваны чалавек, то спробы рэформ у дзяржаве маглі прайсці цалкам паспяхова. На жаль, на працягу 20 год, якія папярэднічалі Аршанскай бітве і падзеям, з ёй звязаным,