Калі цвіла чаромха (зборнік). Коллектив авторов

Калі цвіла чаромха (зборнік) - Коллектив авторов


Скачать книгу
гэта знікла, як вячэрні туман над сажалкай… Недарэмна ж людцы казалі: да пары збан ваду носіць! Зноўку муж зрабіўся халодным, як айсберг. І зласлівым, і незадаволеным. Цяпер сваю злосць літаральна выкідваў, як вулкан, на малога пасынка. Стаў прыдзірлівым, буркатлівым, бы той стары дзед. Мусіць, дарослага мужыка раздражняў ужо гэты ціхмяны хлопчык. Цяпер сынок-першынец, перш чым зазірнуць у той пакой, дзе драмаў на канапе так званы татка, нерашуча таптаўся ў парозе. Бо айчым штовечар імкнуўся малога прынізіць, нават махаў ужо кулаком пад носам. Праз некаторы час вампір кудысьці знікаў. Сваю адсутнасць тлумачыў вось так:

      – Ды з Іванам Шэршанём цэлы вечар рэзаўся ў карты. У падкіднога дурня. Мне пашанцавала: дадому «дурнем» вярнуўся Іванка, а не я!

      Задаволены, пацёршы вялізныя далоні, весела скаліў зубы. Пэўна, радаваўся, што так добра ўсё ў яго атрымліваецца. Жоначка ягоным фантазіям верыць, падазрона не глядзіць прама ў вочы. Ды й не пытаецца: дзе і з кім бавіў вольны час да самай ночкі?

      Марыйка ўсё цярпела. Але разумела: такое сямейнае жыццё доўга не працягнецца. І хутка абарвецца, бы гнілая нітка… Прадчуванні хутка здзейсніліся.

      9

      Неяк забегла да яе Лідзія Русая. Сяброўка дзяцінства. Пагаманілі, выпілі гарачай кавы. А потым – балбатуха нечакана кажа:

      – Пойдзем на вуліцу. Бачу, дзеткі ўжо спяць. А мы – праветрымся, пагамонім, успомнім дзяцінства. Згодна?

      Марыя толькі кіўнула ў адказ. Яна і не прадчувала, які сюрпрыз рыхтаваўся для яе ў той вечар. Бо і раней зрэдку брындалі без справы па вуліцах, дыхалі свежым паветрам, дзяліліся самым патаемным. І нічога дзіўнага ў гэтым не назіралася. Сяброўства было правераным часам і жыццёвымі абставінамі. Гэтая акалічнасць толькі радавала. Недарэмна ж, мусіць, у народзе казалі: стары сябар лепей за новых двух! І не той сябар, хто салодкім мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.

      Лідачка ў той цёплы майскі вечар была крыху ўсхваляванай. Але стан сваёй душы па-майстэрску завуаліравала. Непрыкметна сяброўка накіравалася па вузкім завулку. Марыйка нават не заўважыла, як яны апынуліся пад акном хаты, з якога лілося на вуліцу святло. Зазірнула ў пакой праз незахінутыя шчыльна фіранкі і здранцвела.

      За сталом сядзеў яе каханы муж. Упэўнены і ганарлівы. А побач, каля яго шырокага пляча, шчыльна прытулілася Фэля, паўнагрудая кабета. На стале стаяла недапітая бутэлька гарэлкі, нейкая закусь. Пакамечаны ложак з раскіданымі падушкамі яскрава засведчыў, якая «падзея» там толькі што адбылася…

      Лідачка пацягнула за руку сяброўку, настойліва прашаптала ў самае вуха:

      – Марыся, толькі не перажывай. Упершыню бачыш такое, ці што? Антось – сапраўдны бабнік, лавелас. І ты пра гэтае добра ведаеш, толькі не жадаеш верыць сваёй інтуіцыі. Ён рэгулярна бегае налева і направа. А потым, як заяц у лесе, сляды свае хавае ў розных піруэтах.

      Сяброўка літаральна тады адарвала яе ад чужога акна. І, заціснуўшы рот, пацягнула за сабой. Добра разумела: лямант зараз не дапаможа. Тут трэба нешта такое незвычайнае прыдумаць


Скачать книгу