Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова


Скачать книгу
– Трэба ўпрыгожыць ялінку, паставіць свечачкі – і ўлезці ў паштоўку. Пажадана яшчэ паклікаць сяброў, відаць, у ідэале».

      Накінула куртку і пайшла выносіць смецце, дом быў стары, пасляваенны, без смеццеправода.

      У марозным паветры моцна адчуваўся пах кухні ад рэстарана, што месціўся ў тым жа доме. Тое, што зусім нядаўна было калюжынамі, замерзла і ператварылася ў ледзяную бугрыстую паверхню, быццам бы замерзла хвалістае мора. Ісці па такой ледзяной паверхні трэба асцярожна, каб не паваліцца на лёд.

      – Стаяць!

      Спынілася. Перад ёй стаяў высокі Мужчына:

      – Леанід, – прадставіўся ён.

      Каля Леаніда стаяў чорны пудзель.

      Яна нахілілася, каб пагладзіць сабаку, і зразумела, што сабака зусім стары – уся барада ў яго была сівая і ён цяжка дыхаў.

      – Ці не твае гэта сяброўкі пілі ўчора на пляцоўцы паміж першым і другім паверхам?

      – НЕ.

      Яна спалохалася такога пачатку размовы.

      – Ладна, я жартую. На самай справе я хацеў даведацца, чаму ты жывеш тут, у самым эпіцэнтры Мінска.

      – У ЭПІЦЭНТРЫ?

      Згадала заняткі па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы. І малюнак з ядзерным грыбам.

      – А ты нічога не адчуваеш у гэтай кватэры?

      – Што я мушу адчуваць?

      – Такое… накшталт туману? Туману, які ахутвае цябе… Як ты спіш? Жахі сняцца?

      Яна шмат працавала апошнім часам і практычна не думала ні пра што, апрача працы і грошай, якія можна зарабіць працай. Часам думала пра свой лёс і пустую долю, але пра гэта – усё менш і менш. Стомленая, ледзь даходзіла да сваёй новай цёмна-чырвонай канапы (нізкай, амаль упоравень з падлогай), валілася і засынала. Ці былі жахлівыя сны і трызненні? Хто яго ведае, былі – не былі. Рэчаіснасць была як трызненне. Але яе сяброўка, якая заначавала ў яе аднойчы пасля карпаратыву, падхапілася пад раніцу з лямантам: «Як ты тут жывеш!» і стала ліхаманкава збірацца дадому, дзе яе чакалі муж і дзеці. Заявіла, што ўсю ноч яе нехта душыў. Але гэта больш падобна да гісторыі пра посталкагольнае пачуццё віны і прадчуванне сямейнага скандалу.

      – Пакажы мне сваю кватэру, – запатрабаваў Леанід.

      І яна, як загіпнатызаваная, павяла яго за сабой, за імі пайшоў і стары чорны пудзель.

      Не паспелі яны пераступіць парог, як ён рэзка схапіў яе і пацягнуў да сябе.

      – Вы што?

      Выкручвалася ад яго як магла.

      – Ты яшчэ не ведаеш, хто я на самай справе, – казаў ён ёй.

      – Якая мне розніца?

      – Леанід! Леанід! – пачуўся з панадворку жаночы голас.

      На кухні завыў, падаў голас чорны пудзель.

      – Ідзіце, вас ужо жонка шукае.

      – Я яшчэ адпомшчу табе, – паабяцаў ён і выйшаў за дзверы разам з пудзелем.

      Напусціла глыбокую чыгунную ванну, залезла ў гарачую ваду і глядзела, як на руках і ўсім целе праяўляюцца сінякі. Пасля дайшла да канапы і правалілася ў сон. Быў вечар, яшчэ не позна, а яна заснула.

      Абуджэнне было нечаканым, прачнулася ад таго, што адчула нечую прысутнасць. Дакладней, не


Скачать книгу