Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова


Скачать книгу
гэты час з намі была класная – выкладчыца ангельскай мовы. Спала яна таксама з намі ў адным памяшканні. Па начах я класную палохала: прапаноўвала ўявіць, што яе раскладушка стаіць якраз на тым месцы, дзе ў царкве ставілі труну. І, відаць, так яно і было. Класная вішчала, падскоквала і спрабавала перасунуць раскладушку. Марна.

      А калі падумаць – у нас маглі быць і летнія моўныя курсы. А маглі б вывучыць мову, ці нават мовы – беларускую і ангельскую. Вёска Рудня Шлягіна стала ахвярай глабальнай тэхнагеннай кастрофы СССР. І ангельскую мову з нашага класа ведаюць толькі тыя, хто з’ехаў за мяжу. А такіх у нас шмат. Дырэктар нашай школы – фізік Раальд Зянонавіч Грахоўскі – памёр ад анкалогіі, вярнуўшыся пасля працоўнага дзіцячага лагера, які адбыўся адразу пасля красавіка 1986 года.

      Навошта гэта было? Хто прыдумаў дзіцячыя працоўныя лагеры, падобныя на «хімію»? Не разумею настальгіі па СССР.

      А ў інтэрнэце ў інфармацыі пра жыхароў вёскі Рудня Шлягіна напісана: «2010 год – жителей нет».

      Урок за зялёнай фіранкай

      Лічылася, што ў школе, у якой мы вучыліся (а было гэта ў Гомелі на вуліцы Савецкай), – добры матэматык.

      Урок алгебры ў нас пачынаўся наступным чынам: клас дзяліўся на два варыянты, кожны варыянт атрымліваў сваю задачу. Адначасова настаўнік выклікаў двух вучняў да дошкі, яны таксама атрымлівалі ўмовы тых жа задачаў. Вучні станавіліся з двух бакоў дошкі, а настаўнік, як кулісай у тэатры, захінаў іх светла-зялёнай фіранкай.

      Часам да дошкі даводзілася выходзіць і мне. Так я апыналася за зялёнай фіранкай з аркушыкам паперы – з умовай задачы і белай крэйдай у руцэ. Упэўненымі рухамі з націскам запісвала ўмовы задачы на дошцы. Напрыканцы ставіла дзве паралельныя рыскі – раўняецца…

      І ўсё. Ужо адпачатку, калі запісвала ўмовы задачы, я ведала, што мне яе не рашыць, бо зусім і абсалютна нічога не разумела ў алгебры. І ўсе гэта ведалі. Але мусіла заставацца за фіранкай і чакаць, калі выпрабаванне скончыцца.

      Звонку, за фіранкай, дыхаў, перашэптваўся клас, – там хтосьці ведаў, як рашыць задачу, а нехта – не.

      За зялёнай фіранкай, калі паглядзець угору, можна было бачыць над дошкай толькі партрэт матэматыка Лабачэўскага – вельмі падобнага на паэта Блока.

      Час сыходзіў, і настаўнік адшморгваў фіранку, я заставалася стаяць перад усімі з нявырашанай задачай – толькі дзве рыскі пасля. Ніхто і не чакаў ад мяне іншага. Фінал быў вядомы адпачатку.

      У класны журнал настаўнік ставіў мне кропку, аналаг самай нізкай адзнакі – адзінкі. Меркавалася, што здольная буду выправіць кропку на іншую адзнаку.

      Можна спытаць – як я вучылася? Як скончыла школу? Мне дапамагла Каця – сяброўка-выдатніца і шахматыстка, з якой мы сядзелі за адной партай. Гэта Каця рашала за мяне задачы ў тых выпадках, калі гэта было магчыма – не за зялёнай фіранкай. На выпускных іспытах Каця зрабіла і свой, і мой варыянт кантрольнай. Толькі дзякуючы сяброўцы я атрымала атэстат і скончыла школу.

      Калі віншавала Кацю з новым 2015 годам, сказала: «Жадаю паспяховага


Скачать книгу