Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
вайсковай славы. А пану Андрэю, каб не згубіць сваіх людзей у чалавечым мурашніку, патрэбны акурат такія маладыя спрытнюгі, гатовыя ў сядло днём і ноччу. Выпаданне каго—небудзь з ланцуга было стратай часу, грошай і руйнаваннем палітычных намераў. Не ўсе былі такія старанныя, як вось гэты Ігнат Бражына.

      – Урэшце, яшчэ Цэзар падчас гальскай вайны прызначыў з кавалерыі exploratores, адмысловых выведнікаў. Чым жа мы горшыя? – падтрымаў Ян Пётр зухвалага ганца.

      Бражына сарамліва ўсміхнуўся. – Я хутчэй speculatores, яснепане, – пахваліўся сціплымі ведамі. – З тых, што загады і рапарты ў Рым і з Рыму дастаўлялі. Як толькі казак ад яснепана Андрэя прыляцеў, загадалі імчаць тым жа шляхам. Магло і пачуцца неасцярожнае слова.

      Міжволі вярнулася дакучлівая думка. – Пашанцавала. Non bis in idem, абы не здарылася тое самае другі раз, бо можаш і не выслізнуць, – паспачуваў Ян Сапега Не памыліўся яснепан Леў з гэтым маладзёнам. Закалоты з «ацалеўшым» царэвічам Дзьмітрыем прынеслі новыя клопаты і патрабавалі асаблівай пільнасці. Толькі дзякуючы ёй, трапіў ліцьвінам ліст зыгвульскага старасты Станіслава Стадніцкага*, сваяка Мнішхаў. Важны ліст высвеціў намер яшчэ таго першага Дзьмітрыя пасягнуць на пасад Рэчы Паспалітай. І не пустыя былі мары, бо меў прэтэндэнт немалыя шанцы і важкіх пратэктараў. Якраз пачаўся рокаш кракаўскага ваяводы Мікалая Зэбжыдоўскага* і падчашага літоўскага, кальвіна Януша Радзівіла*, 10 жніўня 1606 года пачаліся абрады сандамерскага з’езду шляхты. Пастанавілі завязаць антыкаралеўскую канфедэрацыю пад началам паноў ваяводы і падчашага, а на пачатак запатрабавалі прагнаць з Рэчы Паспалітай езуітаў. – А каб так, пане—браце, аслабаніць Найяснейшага пана ад кароны ды вялікакняскай шапкі, калі яны яму такія нялюбыя? – дапытваўся грэчкасей, далучыўшыся да вялікай палітыкі праз акцэс да павятовай канфедэрацыі.

      – Чулася на мястэчку нібыта можныя змовіліся, каб кароль неадкладна з'ехаў да сваёй Швецыі змагацца за спадчынны трон, – рабіў свой уклад сусед, прагнучы выглядаць не менш палітычным. – А мы сабе таго царэвіча Дзьмітрыя прыспасобім. Кажуць, та—ле—ран—цыяй вызначаецца, то пасаваў бы нашым можным і шляхце быў бы паслухмяны.

      Нечакана Дзмітрый стаў для Найяснейшага пана небяспечным супернікам. Была тая змова ці не была, але нейкі час цар Васіль Шуйскі і кароль Жыгімонт, кожны дбаючы пра сваё, дзеялі супраць Дзьмітрыя суладна.

      – Але ж, мосюмпане, надзейныя людзі шапнулі, нібы таго царэвіча першым разам забілі з ведама а мо' і па загаду караля. Нібыта, Найяснейшы пан павінен неяк аддзячыць нам, ліцьвінам, за своечасовае папярэджанне, здабытае сапежанскімі хлапцамі. Толькі восенню, 7 кастрычніка, правадыры рокашу заключылі палюбоўнае пагадненне з каралём. Але канфедэрацыя рокашу не была распушчана, пагроза не мінавала, толькі адклалася. Так што забіць царэвіча і другі раз не дзіва, як і папярэдзіць пра такі намер. Ян Сапега прывёў стол у парадак, рыхтуючыся да прагляду лістоў.

      – Пашанцавала то пашанцавала, але вашмосьць малайчына, – мармытаў нібы сам сабе. – Значыць, Міласцівы


Скачать книгу