Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
быць другім нават пасля караля, імкнецца быць першым калі не з тытулу, то па дзейнасці. Але хто мог бы сваім часам замяніць яго ў перамовах з хітрым Барысам Гадуновым? Вось і зараз не саступіць, не давёўшы сваёй рацыі. Напэўна пачне пераконваць, што сённяшнія памылкі лёгка абернуцца заўтрашнімі паразамі.

      – Вернем нашых, Міласцівы пане, але за Дзьмітрыем нямала маскоўцаў і чужаземцаў, нашаму ўплыву непадуладных, – зазначыў Леў Сапега, ці не найлепш за ўсіх абазнаны ў справах падстаўнога царэвіча.

      – Вось таму на іх пойдзе дасведчаны ваяр, – біскуп Вавжынец Гэмбіцкі*, толькі што менаваны вялікім каронным канцлерам, спыніў позірк на каралеўскім улюбёнцы Якубе Патоцкім.

      Большасць міжволі прыгадала, што сваім часам не Патоцкія, а гетман Жулкеўскі нямала паспрыяў біскупу ў атрыманні высокіх пасад. І вось ніхто і нават сам гетман дасюль не ведае, дзе ж яго месца ў гэтым паходзе? Не хацеў бы кіраваць аблогай Смаленска, калі побач будзе кароль, прагны вайсковай славы. Але зараз трэба адвесці караля ад памылковых стратэгічных намераў.

      – Раю, Міласцівы пане, – гетман вярнуў увагу сабраных да галоўнага, – Смаленск аблажыць малымі сіламі, а галоўнымі рушыць на Маскву, адагнаць царыка, дапамагчы баярам скінуць Шуйскага і дайсці да вуніі.

      Лёгкая ўсмешка кранула вусны Льва Сапегі і ён ухвальна кіўнуў галавою, разумеючы, што на яго скіраваны позіркі шмат каго з караняжаў і ўсіх, хто тут з Княства. Нездарма ж ледзь не ў вочы называлі яго, Сапегу, стваральнікам інтрыгі з «царэвічам» Дзьмітрыем.

      – І пайсці на Маскву не наўпроставым шляхам, – працягваў Жулкеўскі, задаволены хоць і слабой, але выразнай падтрымкай Сапегі, – а больш на поўдзень, праз Севершчыну.

      – Пан гетман спадзяецца, што на Севершчыне схізматыкі самі вароты фартэцый паадчыняюць? – тон Гэмбіцкага не грашыў не тое што прыязнасцю, але звычайнай спагадай грэшніку ў ягоных памылках і блуканнях.

      Не ўзлюбіўшы непрыяцеляў сваіх, парушальнік запаведзі атрымаў належнае. – Угадалі, ваша правялебнасць, не адчыняць, бо там няма фартэцый, а з тым і адпаведных варотаў, – прамовіў бязлітасны канцлер Княства. – Але вашай правялебнасці даравальна гэтага не ведаць, – з падкрэсленай ветлівасцю, падобнай да лёгкай кпіны, пакланіўся Сапега.

      Гэмбіцкі набурмушыўся, прыціх і больш не вылазіў са сваімі меркаваннямі ў вайсковых справах.

      Прапанаваны гетманам шлях захаваў бы не агалочанымі войскам будучыя набыткі роду Сапегаў на Смаленшчыне, таму цалкам адпавядаў вялікаму канцлеру. Але каралю не падабаўся ні ў якой меры. Нават далейшыя крокі ў выпадку перамогі кароль і гетман бачылі па рознаму.

      Жулкеўскі, узлаваны каронным канцлерам Гембіцкім, рашыўся крануць найбольш далікатную струну дачыненняў з Масковіяй.

      – На маю думку, Міласцівы пане, нам трэба з найбольшай пільнасцю сцерагчы, каб мы людзям маскоўскім як найлюдчэй ставіліся, – тонам парады прамовіў гетман. – Вельмі гэтаму паспрыяе, калі не будзе патрэбы ў цяжкіх аблогах і крывавых


Скачать книгу