Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
шапкі змясціць на адной галаве, ніхто сабе галавы не тлуміў. Урэшце можна мяняць пры нагодзе.

      – Падпарадкаваўшы Масковію, Найяснейшы пан скіруе сваё і маскоўскае войска на паўночны захад, – тут святы айцец не памыляўся ў напрамку. – Дзеля апанавання ўпрагнёнай Швецыі Міласцівы пан мае падтрымку Святога Прастолу і шэрагу каталіцкіх манархаў. Нішто так не мацуе адзінства ў дзяржаве, як панаванне над іншымі народамі. Узгадайма магутны Рым!

      Няблага было б прыгадаць, чым тая рымская магутнасць скончылася, але і без таго святы айцец і сам кароль не сумняваліся, што арыстакратыя Швецыі, мае кім заняць прастол і без гадаванцаў Рымскага Папы. І хаўрус з Масковіяй Стакгольм выкарыстае ў барацьбе з дынастычнымі задумамі варшаўскага летуценніка. Але знойдзецца каму даць зачэпку і ў Швецыі, каб кароль Жыгімонт мог кінуць войска на нязгодную Айчыну. – Не ўсе за ўзурпатара Карла Судэрманскага! Не ўсе супраць святой каталіцкай веры, з якой толькі і магчыма Збавенне! – упэўнена абвяшчалі правялебныя натхніцелі.

      Цвярозым палітыкам скандынаўскія далягляды выглядалі не так велічна, як хімерычна. Найяснейшы пан намерваўся асесці ў Стакгольме, пакінуўшы ў Рэчы Паспалітай каранаванага пры жыцці бацькі каралевіча Уладыслава*. Правіць замест яго будзе губернатар у асобе аўстрыйскага прынца. А на нязгодную з парушэннем законаў і традыцый шляхту ўправа знойдзецца! Хоць бы з дапамогай цэсарскага войска. Шляхта падкручвала вуса і круціла галовамі. Дык дзеля ўсяго гэтага біскупы, свецкі і законны клер, апантана заклікаюць на крыжовы паход, які ператворыць ахопленую схізмай Масковію ў надзейнага і моцнага хаўрусніка?

      Ішло кварцянае войска, найміты, магнацкія харугвы, шляхта са сваімі почтамі і літоўскія татары, запароскія казакі. Гналіся чароды і цягнулі абозы. І пакуль тая Масковія, жаўнерства няспынна рабавала ўласную краіну, падчышчаючы сусекі Беларусі не горш за пацукоў. А ў вялікага канцлера Княства Льва Сапегі былі свае думкі наконт усёй кампаніі, дзеля якіх патрабаваў свежых і дакладных звестак. Без іх і дасведчаны палітык мог памыліцца ў вызнаяэнні паходу: паўнавартасная вайна, авантура, ці адмысловая кампанія дзеля сціслых намераў?

      Вясна 1609 года прынесла нямала бед маскавітам і без нашэсця з захаду. Тушынскі царык аблажыў Каломну і амаль канчаткова замкнуў кола вакол Масквы. Мацнейшыя галовы між дваран, пры ўсёй нянавісці да Васіля Шуйскага, ад пачатку мірыліся з ім дзеля захавання парадку. Але голад і хваробы збіралі сваё страшнае жніво. Нязгодныя з абраннем цара Васіля пакарысталіся абставінамі і зладзілі змову, але ваявода Васіль Бутурлін*, выдаў іх намеры і непарадкі не ўсчаліся.

      Каб задушыць супраціў, Васіль Шуйскі, апантаны страхам шпіёнства і падшэптаў, выслаў з Масквы шмат думскіх баяраў, а розных прыхільнікаў «царэвіча» Дзьмітрыя пазбавіў тытула і саслаў у выгнанне. Не ўдалося вывесці паслухмянага Пафнуція на патрыяршы прастол. Не прайшла і асоба казанскага мітрапаліта Гермагена*, крутога ў словах і дзеях. З ім царква дапамагла


Скачать книгу