Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
мысок бота насунуў на яго стрэмя. Прыціснуў да зямлі, нацягваючы рукою путлішча. Парухаў нагою ўправа—ўлева. Бражына, пераводзячы вочы на стрэмя, заўважыў як гандляр пераміргнуўся з прыяцелем і той спыніў віраванне сваёй смерцяноснай прылады. Ваяр, не разгінаючыся і не паслабляючы рэменя, ускінуў галаву, нібы хацеў нешта запытаць ці выказаць меркаванне, калі над яго галавою ўзвілося цяжкое стрэмя.

      Усё адбылося імгненна. Ваяр таргануўся ўбок, страціў устойлівасць і, атрымаўшы жалезам у плечы, торкнуўся тварам у зямлю. Не паспеў ці не здолеў варухнуцца, як сякернік ускінуў сваю страшную зброю над галавой. На тым бы і канец багатаму набыўцу, але Бражына зрабіў скачок і даў выспятка сякерніку. Чаму гэтыя двое не зважалі на сведку, Бражына і пазней не мог даўмецца. Можа лічылі, што не асмеліцца ўмешвацца, бо такія сутычкі нікому ў лагеры не ў навіну. Бражынаў бот дадаў сякерніку імпэту на лішні крок. Нападнік кульнуўся цераз ваяра, выпусціўшы тапарышча, і сякера ўпілася ў зямлю за ахвярай. Бражына выхапіў кінжал, але супраць двух з кінжалам не ўстоіш! Кінуўся да каня: там рапіра! На шчасце супольнікі не рваліся ў бойку. Гандляр, упусціўшы стрэмя, адскочыў, як толькі бразнуўся няспрытны таварыш. А той, падхапіўшыся, вырваў з зямлі сякеру і кінуўся ўслед. Сціскаючы рапіру, ганец насцярожана агледзеўся. Нездарма зазвалі ваяра ў гэты кут. Усё здарэнне не прыцягнула нічыёй увагі. Бражына толькі зараз павярнуўся да пацярпелага, які ачомваўся ад удару і перапуду, усведамляючы, ад чаго ўратаваўся. Рашучасць незнаёмца вырашыла, жыць яму ці ляжаць з рассечаным хрыбтом альбо без галавы. Стрымліваючы стогн, цяжка ўзняўся на калені. Відаць, атрымаў у чуллівае месца.

      – Але ж ты і рызыкаваў! – прамовіў ваяр хутчэй у здзіўленні, чым з удзячнасцю, вымоўна зірнуўшы на кінжал у руцэ Бражыны.

      Той сунуў кінжал у похву і, не выпускаючы рапіры з правай, падаў левую, каб дапамагчы ўстаць.

      – Вэрэ міхь міт Кготт, баранюся імем Бога! – натужна ўсміхаючыся, прамовіў да ўратаванага. Сам не ведаў з якой прыхамаці прамовіў па нямецку. Толькі зараз усведаміў небяспеку свайго ўмяшання. Ваяр, глуха войкнуўшы, стаў на ногі і пільна зірнуў у твар свайму збаўцы.

      – Каб не твая цікаўнасць да збруі, быў бы ўжо ў Валгалле, – сілячыся на жарт, азваўся ваяр па нямецку. – Не думаў, што такое можа здарыцца побач з натоўпам.

      Бражына ўсміхнуўся сваёй здагадцы прамовіць па нямецку. Але дапытвацца, хто перад ім, лічыў няўчасным. Нібы не ратаваў бы, не ведаючы племені. Ваяр пахіснуўся, цяжкаватыя ўсходнія страмёны! Бражына, дацягнуўшыся, сунуў рапіру ў похву і прапанаваў: – Давай ускараскаемся на сядло. А руку трэба паберагчы, каб горш не развярэдзіць.

      Той не пярэчыў. Не такі перад ім чалавек, каб рабіць марсавую міну. Калі, нацярпеўшыся, уладкаваўся ў сядле і ўзяў повад левай рукою, Бражына прамовіў.

      – Ведаеш, цябе ж могуць перастрэць, а што ты з адною рукою.

      Ваяр адкрыта зірнуў на Бражыну і той зразумеў, што напад быў не рабаўнічы, тут нешта іншае.

      – Так па праўдзе, на сваіх


Скачать книгу