Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін


Скачать книгу
ваяр. – Здаецца, не зрабіў гэтага дасюль.

      Да сапежанскай рэзідэнцыі дайшлі без прыгод, грум развітаўся кароткім паклонам заспяшаўся да свайго гаспадара. Ля стайні Мінай старанна чысціў бражынаву кабылку і ганец падышоў яшчэ раз прыгледзецца падарунку Юдыцкага. Усе прылады ляжалі на разасланай дзяружцы.

      – Зграбная дзяўчына, – Мінай пашлэпаў па холцы буланку. – А той бялявы, што прыходзіў з вамі надоечы, ён і да пана Юдыцкага прыбягаў з нейкімі даручэннямі, са Сцяпанам балаболіў, халера іх ведае як разумеліся.

      Гэта было нешта! Сцяпан без пальца! Грум Юдыцкага!

      – Але пан Юдыцкі, здаецца не ва ўсім з імі трымае, – удакладніў Мінай свае назіранні.

      Расчасаў грыву вялікім драўляным грэбенем і пацягнуўся за шкрэбалам. Бражына знямеў.

      – Адкуль у цябе гэта шкрэбала?

      – Згледзеў, беручы буланку са стойла. Маё амаль сцерлася, а гэта нехта пакінуў.. А што? Чаму нельга?

      Хлопец сунуў пальцы пад раменьчык і старанна зашоргаў, прыгаворваючы.

      – Вось! Раз пад волас, два па воласу! Аксаміт!

      Задаволены шлэпнуў кабылку па азадку. Бражына міжволі азірнуўся. Нікога.

      – Паслухай, Мінай, – ціха прамовіў да хлапца. – Занясі шкрэбала, дзе браў, і вазьмі сваё, але каб ніхто не бачыў. І нікому ані слова!

      Мінай зразумеў, што распытваць нельга. Паслухмяна сунуў шкрэбала пад кашулю і нядбалым крокам скіраваўся да стайні. Вярнуўся са сваім шкрэбалам і пачаў чысціць спіну кабылы, час ад часу паглядаючы на Бражыну. Той ўсміхнуўся з палёгкай: хлопец не дурань і чакае тлумачэння.

      – Пра шкрэбала пасля пагутарым, – паабяцаў Бражына. – А вось той бялявы, ён жа ў нейкага Крыстэра Хёка на паслугах. Шведа ці немца?

      – Не ведаю з якіх ён, але мне ні ён ні ягоны пан не падабаюцца. Шпегі! – задзірыста, нібы яму не верылі, усклікнуў Мінай.

      Бражыну прыгадалася, як на пачатку сваёй службы быў схільны ў кожным незнаёмым бачыць шпега ці выведніка. Як пакутліва пазбаўляўся ад дзіцячай звычкі. Ведаў ад Малея, што хлопец раскрыў інкогніта сапежанскага пасланца і адорвае яго вялікім фаворам. Смех быў бы для яго абразай.

      – Каб мець пэўнасць, што шпегі, адной непрыязнасці мала, – прамовіў памяркоўна.

      Мінай пільна азірнуўся і прашаптаў з тым жа адценнем крыўды.

      – А я не так сабе! Я, пане, на нядобрым іх падпільнаваў! Вось крыж святы! Прыйшоў той бялявы, шу—шу ды шу—шу. То я скеміў і поначы назіркам за Сцяпанам… Хата ў іх, зямлянка можна сказаць. І відаць не так даўно яе прыдбалі, бо трэба было да парадку яе прывесці.

      – Тады іншая рэч, – пагадзіўся Бражына. Грэх адмахнуцца ад такога рупліўца. Заўжды рупіла ведаць як мага больш, асабліва калі сам адзін выязджаў у цёмную ноч, маючы за абаронцаў толькі корд пры сядле ды ўласную пільнасць.

      – Але як ты іх разумеў, бо той жа немец ці там швед?

      Мажліва, чары выведкі развеюцца самі сабою і таямнічыя намеры высвятляцца звычайнасцю.

      – У тым, пане, і шчасце, што і бялявы гаварыў па нашаму, хоць не зусім гладка. – І пра што была размова?

      – Адкажу


Скачать книгу