Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч


Скачать книгу
сіпата-хрыпатыя фанфары на пастамэнт выйшлі чатыры коратка падстрыжаныя дзяўчыны. Галава адной зь іх, высокай, зеленавокай, была ўвянчаная зробленай з мэталю каронай – пераплеценыя чорныя ружы. Варта паднесла дзяўчатам збаночкі з алеем. Худы, які дапытваў мяне, сьвяточна прыняў ад зеленавокай мэталічны вянок. Потым усе дзяўчаты хутка зьнялі зь сябе адзеньне, нашмараваліся алеем. Некаторым дапамагала прыслуга.

      Іх статныя целы матава зазьзялі пад сьвятлом белай столі.

      Захапляльнымі крыкамі падтрымлівалі дзяўчат іх прыхільнікі. Кожная з прыгажунь, па чарзе, падыходзіла да краю сцэны, прадстаўлялася, паказвала сябе.

      Публіка рабіла стаўкі.

      Бургамістар і яго сужэнка выбралі сабе дзяўчыну, на якой дагэтуль красаваўся жалезны вянок. Варта паднесла лятарэйны латок, дзяўчаты цягнулі лёсы.

      Пачаліся двубоі. Сэнс барацьбы быў зусім няхітры: дзяўчыне трэба было скінуць сваю спаборніцу з пастамэнту. Хто перамагаў – выходзіў у фінал.

      Натоўп вішчэў, калыхаўся, быццам водарасьці ва ўскаламучаным чопе вады, віраваў і ўсьпеньваўся, калі бачыў удалы прыём, выкананы якой-небудзь зь дзяўчын.

      У фінал выйшла высокая блёндынка, яе глянцавая з-за алею скура зьдзіўляла белізною. Яна была быццам парцалянавая: даўгія ногі – заўсёды напятыя, ад чаго хада яе здавалася рэзкай, пругкай, і пры кожным кроку ганарліва прыўздымаліся невялічкія грудкі. У яе былі мужчынскія плечы і моцныя жылістыя рукі. А пранікнёны і неяк знутры, са спазьненьнем пасьля лагоды, востры і чэпкі, як кіпці кошкі, пагляд зялёных вачэй мог запалохаць, зьбянтэжыць ня толькі спаборніцу, але і самага бясстрашнага ваяра.

      Насупраць яе стаяла зусім юная дзяўчынка, аднак яна ніколечкі не саромелася сваёй галізны, хаця столькі вачэй сачыла за ёй. Ня ведаю, ці падалася яна мне тады прыгожай… Мяне прывабіла дзёрзкасьць, што палала ў яе пякучых чорных вачах. Смуглявая брунэтка была ніжэйшая за бляндынку, затое па тэмпэрамэнце яна нашмат пераўзыходзіла сваю спаборніцу – без згрызот сумленьня магла імкліва разьвярнуцца да нахабнага мужлана з публікі і адпусьціць такое салёнае слоўка, што палова натоўпу заходзілася рогатам.

      Бургамістар махнуў рукавом, і барацьба пачалася. Чарнявая першая рынулася ў бойку. Яна хутка падляцела да зеленавокай «жардзяйкі», пачала штурхаць яе ў плечы, грудзі, жывот. Але блёндынка, больш дасьведчаная, адыходзіла на спружыністых нагах ці проста выстаўляла наперад, нібы пяцівострую дзіду, доўгую руку. Смуглянцы даводзілася нахіляцца, спрабаваць атакаваць знізу.

      Столькі эмоцый выяўлялася і імгненна зьмянялася ў яе на твары – вялікія вочы ўспыхвалі радасьцю маленькай перамогі і тут жа хмурнелі ў роспачы з-за прыкрай прамашкі, што дужа весяліла публіку.

      І наадварот – камень… Нават брыво падчас бойкі не зварухнулася на твары бляндынкі. Толькі зялёны позірк настойліва працінаў і гасіў, гасіў агонь у чорных зрэнках смуглянкі. Кожны рух зеленавокай дзяўчыны быў дакладны, вывераны.

      Смуглянка кінулася ў новую атаку, але ногі «адспружынілі» бляндынку


Скачать книгу