Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч


Скачать книгу
сядзелі мужчыны, жанчыны, моладзь. Некаторыя перад сталамі хісталі тулавамі – танчылі пад уласны акампанэмэнт – са сьціснутымі губамі мармыталі сабе пад нос песьні.

      Раптам проста на стол ускочыла ўжо немаладая, але даволі яшчэ прывабная жанчына.

      Усё сьціхла.

      – Мусім наканаванасьці, – гучна прамовіла яна.

      Да стала падышоў бубнар. Спачатку марудна, а потым хутчэй і хутчэй ён пачаў біць у звонкі бонг.

      Пад рытм жанчына пачала зьвівацца. Яе цёмна-каштанавыя валасы распусьціліся, хваляваліся, як чакалядныя струмяні. Босыя ступні то мяккімі, то рэзкімі рухамі скідвалі са стала талеркі са стравамі, кубкі з рубінавым пітвом.

      Нечакана рытм рэзка паскорыўся. Лёгкая туніка, што была на жанчыне, зьляцела. Яна зьвівалася, зьдзіўляючы публіку неверагоднай гнуткасьцю.

      – Мае рукі – зьмеі, мае ногі – зьмеі, – шаптала яна, вочы яе закаціліся пад павекі.

      Некалькі мужчын кінуліся да яе, стараючыся першымі дакрануцца, падхапіць на рукі. Яна спрытна адхілялася.

      Жанчына, не губляючы рытму танца, ухілялася ад мужчынскіх далоняў, падобных да белых сквапных языкоў полымя. Чуліся жарты, сьмех, крыкі.

      Мужчыны штурхалі адзін аднаго, ледзь ня біліся. Нарэшце самы-самы, які падабаўся ёй, высьлізнуў зь вясёлай мітусьні, перахітрыўшы сваіх канкурэнтаў, заскочыў на стол, падбег да жанчыны і пяшчотна, але моцна абняў. Яна абвіла яго і ўдзячна ўсьміхнулася.

      – Вып’ем за іх! – зараўлі застольнікі.

      – Вып’ем.

      Першай узьняла свой залаты келіх юная смуглянка, якая сядзела ў сярэдзіне пакоя на высокім крэсьле. Над яе чалом красаваўся вянок з чорных ружаў.

      Мужчына і жанчына пад добрыя жартаўлівыя парады ўзяліся за рукі і сышлі.

      А бяседа працягвалася.

      Я падышоў да сталоў. Ля іх было шмат вольнага месца. Многія бяседнікі валяліся ці качаліся на падлозе. На мяне ніхто не зьвяртаў увагі.

      – Вып’ем, – гаркнулі чарговы раз.

      Я хацеў і есьці, і піць. Наліў сабе вялікі кубак і разам з усімі хутка выпіў.

      Халодная пякучая вадкасьць працяла маё горла.

      Цёплая хваля пракаціўлася па маім нутры.

      Я, згаладнелы, схапіў вялізны кавалак мяса, запусьціў у яго зубы. Я ледзь пасьпяваў глытаць і хапаць новую і новую страву.

      Потым яшчэ адна дзяўчына танцавала на стале…

      – Вып’ем, – закрычалі вакол, калі выявілася новая пара.

      – Вып’ем, – загарлаў я.

      Я выпіў другі келіх. Галава мая ператварылася ў воблака і кудысь паляцела. Мне захацелася яго дагнаць, я пабег, закрычаў: «Эй, глупотнае, я тут, чаго зьлятаеш?» Я бег каленкамі па падлозе і калі зразумеў, што галавы ўсё роўна не дагнаць, вырашыў пажыць безь яе… і зваліўся на зямлю.

      VІІІ

      Я апрытомнеў ад моцных крыкаў.

      – Руата! Руата!

      Юная абаяльная смуглянка ўстала.

      – Вы просіце, каб я прамовіла: «Мусім наканаванасьці»?

      – Руата! Руата!

      Пунсовы румянец зазьзяў салодкімі сьпелымі яблыкамі на смуглых шчоках дзяўчыны.

      – Выбірай


Скачать книгу