Інтэрпрэтацыі. Мікалай Паграноўскі
для размяшчэння прадметаў мастак часта выкарыстоўвае шахматную дошку. Гісторыя, з пэўнага гледзішча, – таксама шахматная гульня, іншы раз вельмі жорсткая. Складаны лёс аскепкаў шкла, адлюстраваных у нацюрморце «Бывалі дні» (1982). Прадметы аб’яднаныя колерам і пластыкай. Светлае шкло кантрастуе з цёмным фонам – нібыта дзве музычныя тэмы злучаюцца ў адну мелодыю, можа, і не вельмі гучную, але багатую на складаныя пачуцці. У нетаропкіх пералівах колеру на паверхні адпаліраванай формы адчуваецца напружаная выразнасць, даведзеная да знака. Нацюрморт атрымаўся вельмі аскетычны, але кампазіцыя з нешматлікімі прадметамі робіць кожную рэч важкай, значнай.
Колер і малюнак у акварэльных аркушах А. Мемуса непадзельныя. Дарэчы тут будзе ўспомніць выказванне вядомага французскага мастака ХІХ ст. Поля Сезана: «Чым больш гарманічны атрымліваецца колер, тым дакладней і малюнак; калі колер выяўляе сваё багацце, тады форма выказваецца ў поўнай меры…»
Летапісец мінуўшчыны і паэт сучаснасці ў мастаку А. Мемусе злучаюцца ў адно цэлае. Такі сімбіёз мы назіраем у нацюрморце «Засохлыя цюльпаны» (1991): вытанчанасць і плаўнасць формы шкла, срэбнае ззянне мяккага, праломленага святла спалучаюцца з далікатнымі лініямі цюльпанаў. Жывапісная прастора з дапамогай рытмічнай гульні святла і ценю сплывае з рэальнасці, набывае мяккі рух, цякучасць. Жыццё рэчаў адбіваецца на шкляной паверхні, як рэха мунуўшчыны. Нараджаецца містычнае адчуванне: нібыта рэчаіснасць губляецца – ператвараецца ў Вечнасць.
Уладзімір Слабодчыкаў
Ва ўспамінах ёсць свае заканамернасці. Першыя творчыя работы скульптара Слабодчыкава звязаныя з яго ўражаннямі.
Псіхолагі лічаць, што самае яскравае і запамінальнае – гэта ўспаміны дзяцінства. Хто не памятае рамантычнага героя Дон-Кіхота? Свае дзіцячыя ўражанні Уладзімір, студэнт трэцяга курса скульптурнага аддзялення, так удала выявіў у невялічкай скульптуры, што неўзабаве Дзяржаўная Траццякоўская галерэя (Масква) купіла гэты твор. Потым, у розныя гады, Траццякоўская галерэя таксама звяртала ўвагу на творы маладога скульптара і набыла шэраг ягоных работ.
Шмат часу аддзяляе ад таго першага поспеху. У. Слабодчыкаў даўно скончыў вучобу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Некаторы час працаваў выкладчыкам у школеінтэрнаце для таленавітых дзяцей. Зараз ён загадвае кафедрай скульптуры ў Беларускай Акадэміі мастацтваў. Плённа працуе ў станкавай скульптуры і стварае шэраг цікавых вобразаў, вельмі рознабаковых як па змесце, так і па пластычным выкананні.
Работы яго захоўваюцца ў музеях Мінска, Масквы, а таксама ў прыватных зборах (пераважна замежных).
Свае скульптуры ён стварае ў розных матэрыялах: бронза, шамот, алюміній, мармур. Асаблівыя адносіны ў скульптара да традыцыйнага на Беларусі матэрыялу – дрэва. Мастак выконвае ў гэтым спрыяльным матэрыяле шэраг скульптур: “Лялечнікі”, “Удовы”, “Сутыкненне”, “Івянецкія майстры”. Асабліва ў “Івянецкіх майстрах”