Інтэрпрэтацыі. Мікалай Паграноўскі

Інтэрпрэтацыі - Мікалай Паграноўскі


Скачать книгу
канферэнцыі, а таксама члены журы) з вялікім інтарэсам паглядзелі гэтую выставу, а калі мы выйшлі з музея, запыталіся: «Чаму такая цікавая мастачка не ўдзельнічае ў Малевічаўскім пленэры?»

      Мяркую, што А. Кітаева магла б значна павысіць узровень пленэру. Гэта ў роўнай ступені датычыць і астатніх мінскіх мастакоў, якіх я назваў. Упэўнены, што адгукнуліся б на запрашэнне і мастакі, якія цяпер жывуць далёка за межамі Беларусі. Маю на ўвазе Генадзя Хацкевіча-Мінскага (Парыж), Валерыя Мартынчыка (Лондан).

      14 верасня ў краязнаўчым музеі адбылася тэарэтычная канферэнцыя «Малевіч. Класічны авангард. Віцебск». Віцэ-прэзідэнт Фонду Малевіча (Масква) Галіна Дземасфенава ў сваім выступе засяродзіла ўвагу на педагагічных метадах К. Малевіча. Фонд, нягледзячы на свой малады ўзрост (зарэгістраваны ў 1991 г.), ужо выдаў два тамы (з пяці запланаваных) поўнага збору тэарэтычных працаў К. Малевіча. Яшчэ адзін прадстаўнік гэтага фонду, Віталь Пацюкоў (загадчык выставачнай дзейнасці), зрабіў цікавы і досыць востры параўнальны аналіз мыслення мастакоў 1920-ых гадоў і ўдзельнікаў выстаўкі пленэру «Малевіч. УНОВИС. Сучаснасць» – і не на карысць апошніх. Супрацоўнік аддзела сучаснага жывапісу Траццякоўскай галерэі Ніна Курыева назвала свой даклад «Беспрадметнае ў рускім мастацтве» і раскрыла гэтую тэму на прыкладзе аднайменнай выставы, якая адбылася ў Траццякоўцы.

      Мастацтвазнаўца з Пецярбурга Вольга Шыхірава (супрацоўніца аддзела сучаснага жывапісу Дзяржаўнага Рускага музея) прачытала вельмі цікавы і змястоўны даклад «Малавядомыя крыніцы пра Малевіча»: паказала нам К. Малевіча не з традыцыйнага, прынятага мастацтвазнаўцамі пункту гледжання. Бацьку супрэматызму яна бачыць, у першую чаргу, як вялікага містыфікатара. Не абмінула яна і нашага земляка, мінчука Уладзіслава Стрэмінскага, згадаўшы ягоныя стасункі з К. Малевічам.

      Звычайна музейныя супрацоўнікі робяць свае спавешчанні па-акадэмічнаму стрымана, чаго нельга сказаць пра Мікіту Махава – супрацоўніка пушкінскага музея ў Галіцыне. Свой даклад ён назваў «Структурнае мысленне малодшага сучасніка Малевіча – Паўла Філонава». Не з усімі меркаваннямі маскоўскага мастацтвазнаўцы можна пагадзіцца, але шчыры ды эмацыянальны расповед быў такім яскравым, што і сам аўтар, і публіка знаходзіліся нібыта ў нейкім экстазе.

      Таццяна Катовіч (Віцебск), даследчык тэатральнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, у сваім выступленні закранула адну з найцікавейшых граняў гэтай праблематыкі – «Тэорыю прыбавачнага элемента» Малевіча ў прымяненні да даследавання тэатральнага мастацтва.

      Сціплую групу мінскіх мастацтвазнаўцаў прадстаўлялі Алег Сурскі і я, аўтар гэтых радкоў.

      А. Сурскі зрабіў своеасаблівы агляд шляхоў развіцця суполкі віцебскіх мастакоў «Квадрат», заснаванай 16 сакавіка 1987 года і скасаванай роўна праз сем гадоў (16 сакавіка 1994 г.).

      У сціслым выступе «Авангард на Беларусі» я імкнуўся распавесці прысутным аб існаванні авангардных плыняў у нашай рэспубліцы, нагадаўшы пра творчасць такіх суполак, як «Форма» і «Галіна»


Скачать книгу