Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Людміла Рублеўская

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
суд вызначыць. Вось улоў у мяне на чарнакніжнікаў… Нядаўна з Полацку адну вядзьмарку забіраў, таксама лекаркай сябе называе. Кніжкамі гандлюе, цьху! І ясна якімі, калі звар’яцелы брат пана Гераніма ў ейнага бацькі кніжкі замаўляў. Вучоная баба! Куды свет коціцца!

      Лёднік раптам неяк страпянуўся, зіркнуў цёмнымі вачыма – гэта было, як з абцерханых, някідкіх похваў на хвілю паказалася дасканала вострае, смяротна небяспечнае лязо – адзін з жаўнераў нават мімаволі – спрацаваў інстынкт старога воя – перацяў палонніка на спіне, праўда, той як і не заўважыў.

      – А ці не прыпомніць пан імя тае лекаркі?

      – А табе нашто? – Юдыцкі задаволена пагладзіў доўгія вусы. – Не ўсё адно, каму суседняя пятля дастанецца? Саламея яе завуць, Рэнічаўна.

      – Сумленнага чалавека асляпіла саламандравымі слёзамі! – ўгодліва падказаў віж. – Страшной сілы вядзьмарка!

      – Што за блёкат! – на шчоках Лёдніка ажно праступілі чырвоныя плямы – так усхадзіўся. – Саламандравымі слёзамі завецца звычайнае расчынне карбанаду натрыя, ад яго ніякае шкоды не можа быць…

      – Ты пра сябе думай! – абсёк яго Юдыцкі. – Сваіх грахоў хапае. Усё, час адпраўляцца! – жаўнеры зараз жа схапілі Лёдніка пад пахі і штурханулі да выхаду з карчмы. Адэля старалася не глядзець на алхіміка, дый астатнія сведкі зашыліся па кутах так, што ні відаць, ні чуваць. Каму ахвота патрапіць пад падазрэнне? Учора ж вядзьмак многіх лекаваў…

      Юдыцкі на развітанне холадна кіўнуў Пранцысю.

      – Няхай пан наступным разам пільней выбірае сабе знаёмых.

      Лёднік жа нават вачэй не падняў. Вараня калісьці гэтак жа пакорліва ішоў у карцэр, нават вачыма не просячы аб спагадзе ды паратунку. Суд… Які там суд? Ясна, суддзя прадасць алхіміка Гераніму Радзівілу, а той у сваёй вотчыне што хоча, тое і робіць. А жыць як з гэтым? Адзінае выйсце… Вырвіч узляцеў па лесвіцы ў іхні пакой… Потым – кулём – назад. З паперынай у руках. На хвілю падалося, што дзверы суседняга пакою прыадчыніліся, і збліснула ў шчыліне цікаўнае блакітнае вока.

      – Стойце! Лёднік не можа быць пакараны! Ён мой слуга, халоп мой, мне належыць! Я яму загадаў – вось ён і лячыў… У яго нічога свайго няма! Толькі я маю права яго пакараць!

      Суддзя ўзяў паперыну, уважліва прачытаў, яго адтапыраныя вусны варушыліся, як два бледных вусені… Пранцысь сустрэўся поглядам з Лёднікам – і скалануўся. Столькі застарэлага болю, сораму, прыніжанай годнасці… Вырвіч усвядоміў, што гэтаму чалавеку лягчэй было б пайсці на катаванні і ў пятлю, чымся прылюдна пачуць аб сваім рабскім становішчы. Праўда, выгляд у алхіміка стаўся яшчэ больш фанабэрысты, чым у суддзі.

      Юдыцкі скруціў шорсткую паперу і вярнуў гаспадару.

      – Тут юрыдычны казус: з аднаго боку, названы Лёднік знаходзіцца ў залежнасці ад волі пана, і ягоная маёмасць належыць пану Вырвічу. Але гэтае становішча было дасягнутае па добрай волі самога Лёдніка, за нявыплачаную пазыку. А паводле Статута Вялікага княства Літоўскага, раздзел


Скачать книгу