Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Людміла Рублеўская

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
адрозніваецца ад лёсу спамянутых хатніх птушак… Адна надзея – шляхецкае становішча Пранціша не дазволіць ціха зрабіць з арыштаваных накрыўку для пірагоў, бо шляхціца можа судзіць толькі шляхецкі суд, і законы для яго асаблівыя… Не дарэмна ж іх з лекарам не пагрузілі на калёсы, не пагналі, беражы, Прасвятая Багародзіца, пешкі, а пасадзілі ў гэтую карэту… Калі што, дык не бізуны і турма шляхціца чакаюць, а заключэнне ў вежу. Найбольш цяпер вярэдзіла Пранцыся – каб зноў не пачалі абшукваць. Дукатаў, вядома, шкада… А калі знойдуць ліст ваевадзянкі? Вырвіч паспеў перахаваць яго разам з дукатамі ў бот… Шкада будзе, калі забяруць і нататнік Вараняці – праўда, лекар таксама не першы год на свеце жыве, мусіў таксама кудысь сунуць падазроныя паперы…

      А праз краты на вокнах карэты, як на злосць, свяціла ласкавае сонейка – нібыта старая дзеўка восень яшчэ спадзявалася залучыць бліскучымі фальшывымі ўсмешкамі залётнага жаніха… Нехта з жаўнераў, што ехалі конна абапал карэты, завёў жартоўную песню з даволі сумным для палоннікаў сэнсам:

      Ехаў мазур да млына,

      Ехаў мазур,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Да млына.

      Здохла ў яго кабыла,

      Здохла ў яго,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Кабыла.

      Як стаў мазур дзялiцi,

      Як стаў мазур,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Дзялiцi.

      Са скуры будзе ёй шуба,

      Са скуры будзе,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Ёй шуба.

      З грыўкi будзе ёй каўнер.

      З грыўкi будзе,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Ёй каўнер.

      Пранцысь проста ўвачавідкі ўявіў, як з яго ды Лёдніка лупяць скуру… У засценках Гераніма Радзівіла як ёсць разбяруць на частачкі абодвух, не паглядзяць, хто якога звання… Простых ворагаў князь загадваў зашываць у мядзвежыя скуры ды сабакамі цкаваць. Але й паддобрывацца да яго небяспечна. Адзін слуга дужа хацеў перад панам выслужыцца, сказаў, што мае адзінае жаданне – заўсёды быць на вачах у гаспадара… Дык той загадаў яго павесіць пад сваім вакном – каб спраўдзілася мара небаракі. Тры жонкі ад князя збеглі, напакутваўшыся… Нават звар’яцелы брат Гераніма Марцін, над якім Гераніму апякунства даверылі, зараз сядзіць у Слуцкім замку, кажуць, на хлебе ды вадзе.

      – З хвоста будзе ёй каса,

      З хвоста будзе,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Ёй каса.

      Краты былі густыя, з іржавых палос, між імі не пралезла б рука. На жалезе засталіся драпіны нібыта ад пазногцяў шматлікіх вязняў, у пісягах Пранцысю ўяўлялася запеклая кроў, хаця была гэта напэўна іржа.

      – З вочак будуць гузiчкi,

      З вочак будуць,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Гузiчкi.

      З зубоў будуць пацеркi,

      З зубоў будуць,

      Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi,

      Пацеркi, – з хрыпатай насмешкай выпяваў жаўнер.

      Лёднік, не зважаючы


Скачать книгу