Голад (зборнік). Кнут Гамсун

Голад (зборнік) - Кнут Гамсун


Скачать книгу
– Госпад наш на векі вечныя…

      Вецер данёс да мяне музыку і спевы студэнтаў, – значыць, ужо была трэцяя гадзіна. Я дастаў аловак і паперу, хацеў напісаць што-небудзь, і раптам з кішэні ў мяне выпала кніжачка з талонамі на галенне. Я палічыў талоны: іх заставалася шэсць.

      – Дзякуй Богу! – міжволі выгукнуў я. – Яшчэ тыдзень-другі я магу галіцца ў цырульніка і мець прыстойны выгляд!

      Гэтая маленькая знаходка адразу змусіла мяне акрыяць духам, я старанна разгладзіў талоны і схаваў кніжачку ў кішэню.

      Але пісаць я не мог. Напісаў некалькі радкоў, а больш нічога не прыходзіла ў галаву, думкі мае былі недзе далёка, і я не мог засяродзіцца. Усё мяне адцягвала, даймала, з усіх бакоў падступалі новыя ўражанні. Мухі і маленькая заедзь садзіліся на паперу і перашкаджалі мне, я дзьмуў на іх, каб прагнаць, дзьмуў з усяе моцы, але дарэмна. Гэтая жамяра мітусілася, круцілася, тулілася да паперы, упіралася так, што тонкія лапкі гнуліся. Ад яе проста немагчыма было пазбавіцца. Яна заўсёды знойдзе, за што зачапіцца, яна шукае шурпатасці і няроўнасці на паперы і сядзіць да таго часу, аж пакуль ёй самой не захочацца паляцець прэч.

      Пэўны час гэтыя маленькія крывасмокі займалі мяне, я закінуў нагу на нагу і даволі доўга назіраў за імі. А потым да мяне даляцелі гукі кларнета, і ад гэтага думкі мае скіраваліся ў іншы бок. Наракаючы на сябе, што ніяк не атрымліваецца напісаць артыкул, я сунуў паперу ў кішэню і адкінуўся на спінку лаўкі. У такія хвілі мая галава бывае гэткая ясная, што мяне наведваюць самыя цудоўныя думкі, і я, разважаючы, нізвання не стамляюся. Я сяджу, адкінуўшыся назад, пазіраю на свае грудзі, на ногі і бачу, як яны час ад часу кратаюцца суладна з ударамі майго пульсу. Я прыўзнімаю галаву, мяне ахоплівае нейкае дзівоснае, небывалае адчуванне, па маіх нервах прабягае нейкая дзіўная хваля, нібы трапяткі прамень святла раптоўна успыхнуў ува мне. Я гляджу на свае чаравікі і быццам сустракаюся са старым сябрам, быццам нейкая часцінка маёй істоты зноў вяртаецца да мяне, пачуццё яднання захліствае мне душу, вочы напаўняюцца слязьмі, і мае чаравікі нібы аддаюцца ўва мне ціхім звонам. «Гэта слабіна!   – сурова кажу я сам сабе і, сціснуўшы кулакі, паўтараю: – Слабіна».

      І тут я пачаў смяяцца з гэтых недарэчных пачуццяў; я наўмысна здзекаваўся з сябе; я прамаўляў цвёрдыя і разумныя словы, моцна прыжмурваючыся, каб прагнаць слёзы. І нібыта ніколі раней не бачыўшы сваіх чаравікаў, я пачаў прыглядацца, якія яны на выгляд, як яны мяняюцца пры кожным руху маёй ногі і якая ў іх форма, як пацерлася іхняя скура, і тут я бачу, што складкі і белаватыя швы надаюць ім своеасаблівы выраз, што ў іх як бы ёсць твар. Нейкая часцінка маёй істоты перайшла ў гэтыя чаравікі, ад іх на мяне ішоў подых нечага блізкага, нібы тое было маё ўласнае дыханне…

      Я доўга аддаваўся гэтым адчуванням, – пэўна, што не менш за гадзіну. А потым прыйшоў і прысеў на другі канец лаўкі маленькі дзядок; сядаючы, ён цяжка ўздыхнуў і сказаў:

      – Але ж-ж-ж, вось як яно ёсць!

      Ледзьве толькі я пачуў яго


Скачать книгу