Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
ідзе паспрабаваць упэўніць іх пакінуць яе ў спакоі. Не дамогшыся поспеху, яна зноў ідзе туды нараніцу, і муж сустракае яе, як ён нам і сказаў, калі яна выходзіць. Яна абяцае яму больш туды не наведвацца, але праз два дні надзея пазбавіцца ад гэтых жудасных суседзяў стала такой моцнай, што жанчына зрабіла новую спробу, узяўшы з сабой фотаздымак, які першы муж, магчыма, патрабаваў ад яе. Пасярод размовы служанка бяжыць у дом, каб паведаміць, што гаспадар вярнуўся, і жонка, разумеючы, што ён тут жа пойдзе ў катэдж, выводзіць жыхароў праз заднія дзверы, магчыма, у сасновы лясок, пра які згадвалі, што ён побач. Такім чынам, мужчына знаходзіць дом пустым. Аднак я вельмі здзіўлюся, калі ён застанецца такім і сёння. Што вы думаеце наконт маёй тэорыі?
– Гэта ўсё толькі здагадкі.
– Але яны пакрываюць усе факты. Калі нам дадуць новыя факты, якія нельга будзе пакрыць, у нас будзе час перагледзець тэорыю. А пакуль мы не атрымаем паведамлення з Норберы ад нашага сябра, нічога новага ў нас не з’явіцца.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.