Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл


Скачать книгу
што ён быў стрыманым, негаваркім чалавекам, з пачуццём гонару – такі хутчэй будзе хаваць уласныя раны, чым выстаўляць іх напаказ. Затым ён раптоўна зрабіў энергічны жэст рукой, нібы адмёўшы стрыманасць, і пачаў:

      – Справа такая, містэр Холмс, – сказаў ён. – Я жанаты, ужо тры гады. Увесь гэты час мы з жонкай моцна кахалі адно аднаго і жылі шчасліва, як ніхто іншы. Мы не разыходзіліся ў думках і ўчынках. Але раптам, з мінулага панядзелка, паміж намі нібы вырасла сцяна, і я думаю, у яе жыцці з’явілася нешта, што цяпер я ведаю пра яе так мала, нібыта яна – просты мінак на вуліцы. Мы аддаліліся, і я хачу ведаць, чаму.

      Я хачу падкрэсліць адно, містэр Холмс, пакуль не пачаў далей: Эфі кахае мяне. У гэтым не можа быць сумневу. Яна кахае мяне ўсім сэрцам і душой і ніколі не кахала больш, чым цяпер. Я ведаю гэта. Я адчуваю гэта. Я не хачу спрачацца пра гэта. Мужчына заўжды ведае дакладна, ці кахае яго жанчына. Але паміж намі ёсць таямніца, і ўсё не можа быць як раней, пакуль я не даведаюся, што за яна.

      – Містэр Манро, калі ласка, факты, толькі факты, – крыху нецярпліва сказаў Холмс.

      – Я раскажу вам, што я ведаю пра гісторыю Эфі. Калі я сустрэў яе, яна была ўдавой, хоць і вельмі маладой… усяго дваццаць пяць. Яе звалі місіс Хэбран. Дзяўчынай яна з’ехала ў Амерыку і жыла там у Атланце, дзе і выйшла за гэтага Хэбрана, які быў паспяховым юрыстам. У іх нарадзілася дзіця, але ў тых мясцінах успыхнула эпідэмія жоўтай ліхаманкі, і яе муж і дзіця памерлі. Я бачыў яго пасведчанне аб смерці. Гэта адвярнула яе ад Амерыкі, і яна вярнулася ў Мідлсэкс, каб жыць са сваёй незамужняй цёткай у горадзе Пінэры. Я мушу згадаць, што муж пакінуў яе даволі забяспечанай, у яе быў капітал каля чатырох з паловай тысяч фунтаў, які ён уклаў так добра, што яна атрымлівала каля сямі працэнтаў. Калі мы пазнаёміліся, яна правяла ў Пінэры ўсяго паўгоду. Мы закахаліся і праз некалькі тыдняў ажаніліся.

      Я гандлюю хмелем і атрымліваю сем-восем тысяч даходу – здаецца, мы жывем няблага і здымаем прыгожую вілу ў Норберы за восемдзесят фунтаў на год. У нас там усё як у вёсцы, хоць гэта і блізка ад горада. Недалёка ёсць гатэль, і два дамы, і асобны катэдж з іншага боку поля, што перад нашым домам, – і апрача гэтага, больш ніякіх дамоў да палавіны дарогі на станцыю. Цягам году мне даводзіцца часта ездзіць па справах у мястэчка, але ўлетку працы менш, і ў нашым доме мы з жонкай жылі так шчасліва, як можна толькі марыць. Паверце, ніколі нічога не азмрочвала нашых стасункаў, пакуль не пачалася гэтая праклятая гісторыя.

      Перш чым працягнуць, я мушу сказаць адну рэч. Калі мы пажаніліся, Эфі перапісала ўсю сваю маёмасць на мяне… хутчэй супраць маёй волі, бо я разумею, як няёмка было б, калі б мае справы пагоршыліся. Аднак яна настойвала, і так і сталася.

      Ну і недзе паўтара месяца таму яна прыйшла да мяне.

      «Джэк, – гаворыць, – калі ты ўзяў мае грошы, ты сказаў, што як толькі яны мне спатрэбяцца, я павінная толькі сказаць». – «Вядома, – адказваю я, – гэта ўсё тваё». – «Тады, – кажа яна, – мне трэба сто фунтаў». Відаць, гэта падаецца дзіўным, але тады я падумаў, што гэта ўсяго толькі новая сукенка


Скачать книгу