Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень

Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
Віжы ў нас былі і Бадаеўскія, і з супрацьлеглага боку. Вунь Руслан з Тамбова, як я мяркую, быў шпегам ФСБ. І мабыць, Віця Мухабой таксама віжуе па даручэнні свайго Згуртавання вайскоўцаў-афіцэраў, – лагодна прамовіў апошнія словы Бахановіч і засяроджана дадаў: – Добра пачаставаўшы Віктара, мы выказалі яму павагу і ператварылі яго з патэнцыйнага ворага ў шчырага свайго сябра.

      Ён азірнуў наваколле уважлівым позіркам асобы, што ўпэўнена адчувае сябе ў цяперашняй таўканіне гістарычнага часу, разумее новыя законы і алгарытмы і ўмее імі карыстацца.

      …Знадворку гаспадарыла такое знаёмае і чароўнае блакітнае травеньскае неба… Зеляніна свежай травы буйна прабівалася ўздоўж плоту, яблыні квітнелі бела—ружовымі кветакамі. Бліскучы ў сонечных промнях шпак на шпакоўні высвістываў свае вясновыя мелодыі…

      Нічога не сведчыла аб існаванні нейкіх прыкмет небяспекі. Стах, пільна ўглядаючыся ў чароўнае асяродзе, у роздуме прадоўжыў:

      – А віжы – гэта абавязковы чыннік сучаснасьці, без іх аніякая ўлада існаваць не можа. Калі ты не ўяўляеш пагрозы для ўлады і нават зьяўляешся для яе карысным, то аніякія шпегі нас моцна непакоіць не павінны.

      – Валік Піткевіч мне казаў, што нібыта бачыў каля Шмалабы[17] на Дорахава некага вельмі падобнага да Руслана. Ён крутануўся у завулак за ім, а той як скрозь зямлю праваліўся.

      – Бачыў, кажаш? – насцярожыўся Бахановіч. – Значыць, фэсбэшнікі ўжо тут! Трэба тэрмінова прымаць меры. Дарэчы, Зміцер Цыбульскі інфармаваў зараз па тэлефоне, што заўтра ў нас прыём у прэм’ер-міністра па пытаннях перадачы нашых каўказскіх нафтавых свідравін дзяржаўнаму холдынгу… Нам трэба пратрымацца толькі гэтую ноч. Заўтра мы ўжо будзем пад дзяржаўнай аховай. Бо рана ці позна да нас могуць заявіцца расейскія госці!

      – Расейскія фэсбэшнікі? На тэрыторыі суверэннай дзяржавы іхняя тэрарыстычная акцыя? Гэта ж чорт ведама што, міжнародны скандал?

      – Гэта для цябе, Уладзь, тэрыторыя суверэннай дзяржавы! А для іх – тэрыторыя расейскай імперыі, часова набыўшая суверэнітэт. Яны нават ідэалагічную налепку прыдумалі: «экономически несостоятельные государства». Што тут казаць, разбурыўшы Савецкі Саюз, «москоўскае сообшчество» рушыла не наперад, а назад, у сярэдневечча! Яны могуць сёння ноччу захапіць нас у палон, а астатніх зьнішчыць. Потым зваляць на помсту генерала Бадаева?!…

      Стах крыху засяроджана падумаў і потым рашуча зацвердзіў Церашонку.

      – Абвясьці хлопцам дзейства па плану нумар «3Б—Эвакуацыя». Неабходна трыццаць легкавікоў з Быхава і Магілёва, прыкладна ў 19.00 гадзін. Акрамя таго ….

      Бахановіч звыкла аддаваў загады, ягоныя падначаленыя хутка, без мітусні, выконывалі іх, а ён у думках ужо рыхтаваўся да вызначальнай сустрэчы з выканаўчай уладай дзяржавы. Узбагачаны за папярэдні дзень новымі ідэямі і звесткамі, Стах Бахановіч адчуваў сябе чалавекам, што знаходзіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час, і ператвараўся ў сучаснага прадбачлівага і чэпкага жыхара сваёй незалежнай і суверэннай краіны…

Верасень
Скачать книгу

<p>17</p>

Шмалаба – сталоўка-піўная на вул. Дорахава ў Быхаве ў ХХ стагодзі.