Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень

Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
ён, Стах Бахановіч, адзначыў сябе чорнай меткай у вачах местачковага асцярожнага грамадства. Правінцыйная свядомасьць тутэйшых людзей, марудныя дзеянні, празмерная асцярожнасьць дазваляла яму лёгка бачыць чужыя адмоўныя пачуцці і разумець іхнія звадныя думкі… Тутэйшыя землякі зараз вярталі яго назад, да свайго звыклага местачковага ўзроўню, у ранейшы статус брыгадзіра ці прараба шабашнікаў. Тым самым зніжалі напрацаваны патэнцыял.

      Так, яму трэба шукаць новыя накірункі жыцця, якія захавалі б ягоную годнасць і былі такімі цікавымі і жывымі, як на Каўказе…

      Праз гадзіну пацяплелых і лагодных стасункаў суседзі, сваякі і мінакі пачалі разыходзіцца. Хведзя Рудкоўскі і Міша Злацін узрушана дзякавалі за пачастунак і моцна ціснулі руку свайго тутэйшага земляка і цяпер ужо знакамітага быхаўца.

      – Чуў, чуў па варожых галасах пра цябе, Стах. Ганаруся, і тады ганарыўся…, – шаптаў яму на вуха разагрэты каньяком асцярожны і разумны Міша Злацін.

      – Братэлла, братэлла, калі трэба рыба, звяртайся да мяне ў любы час! Любым часам, днём ці ноччу, – цвердзіў Хведзя Рудкоўскі. Абодва нарэшце вываліліся праз веснічкі на вуліцу і, ўзяўшы адзін аднаго пад рукі, паціху рушылі ў бок Віленскай на Сабілаўку.

      VІ

      Віктар Мухабой, мабыць, знарок прыйшоў праз поўгадзіны пасля таго, як апошні госьць сыйшоў з сядзібы Бахановічаў, і цяпер збянтэжана затрымаўся каля брамкі, у зелянкавым казачым мундуры з палкоўніцкімі пагонамі, з ардэнамі-крыжыкамі на шырокай грудзіне, у штанах з сінімі лампасамі… Ён пільна ўзіраўся чэпкім афіцэрскім позіркам на былога таварыша маладосьці.

      Да яго падышоў густоўна апрануты ў цывільную вопратку Стах Бахановіч. З шырокім загарэлым тварам, валадарны мужчына, што далёка глядзіць і ясна бачыць, ўмее кіраваць гуртамі людзей, весьці іх за сабой і дасягаць станоўчых вынікаў. Мухабой адразу адчуў, што перад ім вядучы, які істотна адрозніваецца ад дзяржаўнага і вайсковага чынавенства, што прывыкла і ўмела толькі выконваць загады. Паціскаючы далонь Стаху, ён расчулена, каб неяк схаваць сваю разгубленасьць, неўпапад прамовіў:

      – Нібы ўчора ўсё было, Стах. Як усё памчала ўперад! А помніш, як наша сярэдняя школа № 2 увесь час абыгравала ў футбол вашу школу № 1?

      У словах падпалкоўніка Мухабоя прысутнічала туга аб прамінулым, калі ён быў запатрабаваны жыццём, і сучаснасьць належала ім, тады маладым і прыгожым афіцэрам.

      – Заходзь, дружа, заходзь, – лагодна прамовіў Бахановіч, але пазіраў стрымана і як здалося Віктару Мухабою, нават адхілена, як на чужога.

      Сапраўды, Стаха здзівіла і, чамусьці непрыемна, казачае аблічча былога паўабаронцы юнацкай футбольнай каманды. Гэты казачы мундур з палкоўніцкімі пагонамі, азызлы твар з рыжымі абвіслымі вусамі – сведчылі, што чалавек безнадзейна адстаў ад сучаснасьці і зараз чапляўся за прыкметы мінуўшчыны, каб з дапамогай састарэлых атрыбутаў захаваць нейкую годнасьць у вачах правінцыйнага грамадства.

      – Так,


Скачать книгу