Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень

Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
бригадного генерала! – увесь час чулася з натоўпу генштабістаў.

      Пройдуць гады, і ўжо іншыя гераічныя манёўры будуць параўноўваць з гэтым іхнім уцёкам ад вайны:

      – Кстати, бросок наших десантников к аэродрому в Приштине[10] в чём-то очень похож на рейд бригадного генерала Бахановича на Кавказе, – будуць прамаўляць праз некалькі гадоў высокія чыны ў расейскім генштабе, і штабісты, стратэгі і маніпулятары глыбокадумна заківаюць сваімі мудрагелістымі галовамі.

      Цяпер генералы былі задаволены, і кожны ўжо прыкідваў, як лепш прысабечыць сваю асобу да гэтай станоўчай падзеі пры дакладзе Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму. ФСБ рыхтавала свой разгляд манёўра, Генштаб свой, але абедзьве службы дамовіліся не супярэчыць і рыхтавалі агульны спіс тых, каго трэба было ўзнагародзіць высокім дзяржаўным медалём ці ордэнам. Дэшыфравальшчыкі з пакутай ламалі глузды над патаемным сэнсам тэлеграмы Бадаева. Па меркаванні прафесіяналаў і аналітыкаў – сэнс мелі некалькі версій…

      За акіянам, у знакамітым Пентагоне, таксама разглядалі гэты «бліскучы манёўр», але адзнакі былі больш стрыманыя і прагматычныя. «… як і чакалася, брыгада генерала Бахановіча не прыме ўдзелу ў баявых дзеяннях. Генерал Бадаеў не здолеў раззброіць вайсковае злучэнне…».

      Вось гэтак, нібыта дробны чалавек, яшчэ нядаўна брыгадзір шабашнікаў, трапіў у базу звестак расейскага генштаба, Пентагона, ЦРУ, ФСБ і нават у даклад Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму. Звычайны памяркоўны ліцвін, ён нават і не ведаў, што пра яго знаюць так высока і вывучаюць так глыбока. Глыбока, бо спецслужбы супрацьлеглых краін ужо збіралі звесткі пра жыццёвы шлях брыгаднага генерала…

      …Пераехаўшы грузінскую мяжу, брыгада прыпынілася на кароткі адпачынак, каб пераапрануцца, памыцца, паснедаць і спаліць сваю вайсковую вопратку, здаць зброю памежнай ахове.

      Стах Бахановіч стаяў перад зыркім вогнішчам, трымаў у руках зялёны генеральскі мундзір з пагонамі і пасведчаннем брыгаднага генерала…

      Сонца яшчэ не выкацілася з-за высачэзных гор, і ўся цясніна была запоўнена таемным сутоннем зімовага світанку… Гэты каўказскі ранак быў такі самы, як у яго дзяцінстве, якое ён пражыў пад зорным небам Бацькаўшчыны, там, дзе былі рэчка і сенажаць, таямнічы лес, дзівосныя вечары, калі сонца хавалася за небакрай і на захадзе палова небасхілу палымнела чырванню…

      …І было першае і, магчыма, адзінае ў ягоным жыцці каханне, жывыя і сінія вочы чароўнай дзяўчыны, якая потым стала яго жонкай, а потым, дзесяць год назад, Бог забраў ягоную Наталі да сябе. Стах праглынуў горкі камяк і выцер насавічком вочы…

      …Гэты чароўны ранак стварыў Бог, і Бахановіч разумеў тых ваяўнічых каўказцаў, што са зброяй у руках баранілі свой жыццясвет.

      Вось цяпер ён быў павінен кінуць сваю генеральскую вопратку ў агонь, каб потым на радзіме не мець лішніх клопатаў. Яму было шкада сваёй шыкоўнай вопраткі, асабліва штаноў з лампасамі. Штаны з лампасамі ўздымалі асобу над натоўпам, рабілі валадарным, надавалі


Скачать книгу

<p>10</p>

«…в Приштине» – адміністратыўны цэнтр у Сербіі.