1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
адбілі ў Чырвонай Арміі Кіеў, што, у сваю чаргу, актывізавала дзеянні лідараў беларускага нацыянальнага руху. І хаця паралельна з ССРБ рыхтаваўся праект «поўнага зліцця» Беларусі «ва ўсіх адносінах з Савецкай Расіяй» (прыводзім словы вышэй працытаваных Р. Пікеля і І. Рэйнгольда), аднак з наступленнем войск Пілсудскага і пагрозай адрыву беларускіх зямель ад савецкай краіны такія планы, відавочна, страцілі актуальнасць.
Па словах польскага гісторыка Юрыя Туронка, фіктыўнасць юрыдычнага статусу БССР падкрэсліваў факт стварэння ў 1920 г. не ўраду рэспублікі, а Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта з кампетэнцыямі губернскага органа ўлады. Гэта сведчыла аб ваганні і няўпэўненасці кіруючых органаў РСФСР у беларускім пытанні. У канцы 1920 г. Аляксандр Чарвякоў нагадаў пра крайне ненармальнае становішча ў сувязі з неўрэгуляванасцю дзяржаўных стасункаў Беларусі і РСФСР. Перамовы скончыліся падпісаннем 16 студзеня 1921 г. «саюзнай рабоча-сялянскай дамовы» паміж імі. Але і гэтая дамова, з’яўляючыся хутчэй фікцыяй раўнапраўя, не вызначала канчаткова сутнасць беларуска-расійскіх адносін, пакідаючы Маскве шырокае поле для маніпуляцый Беларуссю.
Пад канец лета 1920 г. (у сувязі з паспешлівым адступленнем Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце) ідэя буфернасці Беларусі чарговы раз актуалізавалася. Гэтым разам планавалася аддаць пад Савецкую Беларусь 18 паветаў. Ізноў было катэгарычна адмоўлена ўлучыць сюды ўсходнюю частку этнічна беларускіх земляў уключна з Віцебскам, Смаленскам і Магілёвам на той падставе, што нібыта там няма ніякіх беларусаў, як заявіў В. Кнорын.
А ў «Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г. было ж чорным па белым напісана, што межы рэспублікі з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаюцца «вольным выражэннем беларускага народа на павятовых і губернскіх з’ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадам РСФСР і ССРУ». Быццам нехта ў таго народа пытаў!
Рыжская мірная дамова і падзел Беларусі: драма і надзеі
Савецка-польская вайна знясіліла абодва бакі. У кастрычніку 1920 г. яны пагадзіліся на заключэнне мірнай дамовы. У той час большая частка ССРБ знаходзілася пад польскай акупацыяй. Ніводную з дзвюх беларускіх дэлегацый (ад БНР і ССРБ) за стол перамоў не пусцілі. Паводле мандата ад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ, яе інтарэсы прадстаўляла дэлегацыя РСФСР.
Пазіцыя апошняй адносна мяжы з Польшчай, як казалася вышэй, была няпэўнай. У Рызе бальшавіцкая беспрынцыповасць была чарговы раз прадэманстравана. Калі яшчэ летам 1920 г. Масква дамагалася правядзення савецка-польскай мяжы па «лініі Керзана» (зразумела, пасля адступлення), дык праз некалькі месяцаў яна была гатовая ахвяраваць усёй новастворанай Савецкай Беларуссю (чым фактычна выявіла сваё стаўленне да яе на міжнароднай арэне).
Больш таго, 23 верасня 1920 г. савецкі ўрад звярнуўся да кіраўніцтва Польшчы з прапановай адкінуць пытанні аб самавызначэнні народаў і абмежавацца ўсталяваннем усходняй мяжы Польшчы. Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Масква аддавала ССРБ Польскай Рэспубліцы фактычна на ўмовах непрызнання