1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык

1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык


Скачать книгу
абодвух падпісантаў. Дамова прадугледжвала аднаўленне ў поўным аб’ёме дыпламатычных зносін паміж РСФСР і Германіяй. Бакі ўзаемна адмаўляліся ад прэтэнзій на кампенсацыі з прычыны ваенных выдаткаў і неваенных страт і дамаўляліся аб парадку ўрэгулявання рознагалоссяў паміж сабой.

      Сімптаматычна, што фармулёўкі дагавора дазвалялі выйсці па-за яго эканамічны сэнс у напрамку супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Зрэшты, свае намеры адзін перад адным дзяржавы не хавалі доўга. Ужо 11 жніўня 1922 г. паміж Райхсверам і Чырвонай Арміяй было заключана сакрэтнае пагадненне аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Варта дадаць, што кантакты паміж Чырвонай Арміяй і Райхсверам былі наладжаны яшчэ зімою 1920–1921 гг. і заставаліся ў таямніцы да 1926 г.

      У чым заключалася выгада для абодвух бакоў? У палітычным сэнсе большае значэнне дамова мела для бальшавікоў. Калі Германію вядучыя капіталістычныя краіны бачылі ў сваім шэрагу, хоць і на другасных ролях, дык маладой Краіне Саветаў пакуль не давалі права нават на існаванне. Шляхам падпісання Рапальскай дамовы Крэмль не толькі выходзіў з міжнароднай ізаляцыі, але і вырываў з варожага лагера дзяржаву, якая хоць і не была на той момант ва ўсіх сэнсах моцнай, але з патэнцыялам, які мог бы прынесці (і ўрэшце прынёс) карысць бальшавікам. Быў пакладзены пачатак падрыву «Версальскага» праекта па новым светаўладкаванні.

      У эканамічным аспекце супрацоўніцтва было скіравана на аздараўленне гаспадарак абедзвюх краін праз развіццё ўзаемавыгаднага гандлю. Важнае месца меў ваенны аспект супрацоўніцтва. Германіі дазволілі арганізацыю ў Расіі аб’ектаў для выпрабавання забароненай Версальскай дамовай ваеннай тэхнікі і навучання ваенных кадраў. Нямецкае кіраўніцтва, у сваю чаргу, абяцала садзейнічаць экспарту нямецкага тэхнічнага вопыту для развіцця абарончай прамысловасці СССР. Савецкі бок атрымліваў права на ўдзел у выпрабаваннях нямецкай ваеннай тэхнікі, у тым ліку найноўшых узораў самалётаў, танкаў, хімічнай зброі.

      Як жа аднесліся да Рапальскага пагаднення вядучыя заходнія дзяржавы? Найбольш устрывожылася з гэтай прычыны Францыя. Але праблемы пасляваеннага аднаўлення эканомікі, існаванне супярэчнасцей паміж краінамі-пераможцамі, у тым ліку і ў пытаннях стаўлення да Германіі, не дазволілі прадпрыняць рашучых захадаў дзеля мінімізацыі непрыемных наступстваў савецка-германскага дыялогу.

      Гледзячы з адлегласці часу, можна па-рознаму адносіцца да факта заключэння Рапальскай дамовы. Але неабходна прызнаць, што яна стала лагічным вынікам палітычнага размеркавання сіл на міжнароднай арэне. Іншая справа, што супрацоўніцтва Германіі і СССР не абмежавалася эканамічнай сферай і дыпламатычнымі кантактамі, – яно было скіравана галоўным чынам на ваенныя мэты. А паколькі ў кожнай дзяржавы яны былі свае, гэта абумовіла стаўленне да Рапальскай дамовы як да часовага і тактычнага пагаднення. Атрымалася, што фармальна яна стала адпраўной кропкай на шляху да Другой сусветнай вайны – прататыпам пакта Молатава – Рыбентропа. Але


Скачать книгу