1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык

1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык


Скачать книгу
пажадалі Венгрыя і Польшча. Апошняя, выявіўшы прэтэнзіі на Цешынскую вобласць, увяла туды войскі адразу за германскім заняццем Судэтаў (2 кастрычніка 1938 г.). Кіраўніцтва Польскай Рэспублікі бачыла рост ваеннай магутнасці заходняга суседа. Аднак анексія Аўстрыі і Чэхіі абнадзейвала тым, што германская агрэсія будзе скіравана ў бок Балкан.

      Польскія гісторыкі ў сваёй большасці сканструявалі вобраз даваеннай Польшчы як ахвяры Мюнхенскай змовы. Гэта рабілася на той падставе, што наступствы Мюнхена прывялі неўзабаве да агрэсіі супраць самой Польшчы. А між іншым, агрэсіўныя захады Польскай Рэспублікі ў другой палове 1930-х гг. зусім не былі выпадковыя. У сакавіку 1938 г. (што цікава – адразу пасля анексіі Аўстрыі Германіяй!) польскія дыпламаты прад’явілі ўльтыматум Літве, каб апошняя змяніла канстытуцыйнае палажэнне аб Вільні як сваёй сталіцы. Інакш Польшча пагражала акупацыяй.

      Гітлер гатовы быў прызнаць такое развіццё падзей – таксама, як праз паўгода пагадзіўся з падзелам Чэхіі. Аднак тады за Літву заступіўся (хоць і толькі праз дыпламатычныя каналы) Савецкі Саюз. Сітуацыя магла даць яму магчымасць увесці войскі не толькі на тэрыторыю Літвы, але і, аказваючы дапамогу, на тэрыторыю Польскай Рэспублікі, якая пры адсутнасці нейкіх абяцанняў з боку Англіі рэалізаваць акупацыю не рашылася (тым больш што ўльтыматум Літва ўсё-такі прызнала, чым прадоўжыла сваю незалежнасць яшчэ на два гады).

      Да сакавіка 1939 г. Чэхія страціла незалежнасць. Захад такое разгортванне падзей – скорае парушэнне Мюнхенскага ўкладу – прыняў як факт. Толькі ўрад СССР, якога пакінулі па-за Мюнхенам, 19 сакавіка прад’явіў ноту Германіі аб непрызнанні нямецкай акупацыі часткі тэрыторыі Чэхаславакіі. Крэмль бачыў, як імкліва рухаўся на ўсход Гітлер, і, натуральна, трывожыўся.

      Тады ж адбыўся аншлюс Германіяй Клайпеды (Мемеля) – стратэгічна важнага пункта на балтыйскім узбярэжжы Літвы.

      На шляху задавальнення гітлераўскіх апетытаў на ўсходнім кірунку апошнім бар’ерам стаяла Польшча. У якасці зачэпкі да яе паслужыла праблема Гданьска (Данцыга), які паводле мандата Лігі Нацый меў статус «вольнага горада». Германія пачала прапаноўваць Польшчы варыянт за варыянтам, з цягам часу павялічваючы катэгарычнасць і ўльтыматыўнасць тону.

      Варшава наадрэз адмовілася ўдзельнічаць у саюзе з Берлінам супраць Масквы (таксама як і раней не захацела паспрыяць дзеянням супраць Германіі). Кіраўнікі Польскай Рэспублікі добра разумелі, што такім чынам ставіцца пад пагрозу дзяржаўнасць і незалежнасць краіны. Яны спадзяваліся на дапамогу Англіі і Францыі, але ці пагадзіліся б апошнія рэальна абараняць Польшчу, было пад пытаннем.

      Такім чынам, існавалі падставы лічыць, што гітлераўскія планы ажыццявяцца: нямецкі фюрэр абвясціў славянскія тэрыторыі жыццёвай прасторай для Германіі, у той жа час лічачы магчымым і пры пэўных варунках пажаданым саюз з Англіяй і Францыяй; за кароткі час Германія і СССР сталі ворагамі, прынамсі на ідэалагічным


Скачать книгу