Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
камандзір?! – прытворна здзівіўся хлапчук: – Прабачце, не пазнаў, так снегам вас абляпіла, – пачаў апраўдвацца, гаварыць нібыта вінаватым голасам, а ў самога хітра свяціліся вочы, усё выдавалі. Пазнаў, яшчэ і як пазнаў, толькі пахваліцца цяпер хоча, што ўсё робіць як трэба, так, як вучылі: камандзір не камандзір, а пароль спытай, і водзыў скажы…

      Чайка саскочыў з кабылы. Абціраючы ёй цёплы круп і мокрую шыю, спытаў, ці ўсё ў парадку.

      – Так точна, пан камандзір! – («так точьно», прыгадалася Данілу Мірончыкавае.)

      Ардынарац застаўся на палянцы, Піліпчук павёў Чайку паказваць месца дазору.

      Зусім побач, пад хвояю, наладжаны быў чысты акопчык, сухі – зверху, як той дах, навіслі яловыя лапы, на дне – пласт сухой бурай ігліцы, наверсе – насыпаны пясчаны бруствер, у сцяне – ячэйкі для гранат, патронаў, у асобнай ячэйцы, як рэч каштоўная, беражоная – цэйсаўскі бінокль, ляжыць на анучцы і зверху прыкрыты анучкай… Недзе з тыдзень назад Чайка сам выбіраў месца для гэтага дазору, і тады яно яму паказалася не дужа: нізкавата, шмат дрэў, маленькае прастрэльнае поле, ды і могілкі побач – у выпадку трывогі, калі дазорнаму трэба будзе хутчэй ляцець у Семежава, сярод гэтых крыжоў і магіл не разгоніш каня… Праўда, тады былі прыцемкі, туман, а пазней, удзень, як вось і цяпер, кампалка пераконваўся, што дазор усё ж, наадварот, удалы, зручны найперш схаванасцю сваёй. Можна за два крокі ад елкі праехаць і нічога не заўважыць, а адсюль – нават калі не высоўвацца з акопчыка, – увесь гэты невялікі трохкутнічак поля паміж Мораччу, могілкамі і лесам праглядаецца як на далоні, тым больш яшчэ, калі з біноклем…

      – А коні?.. – азірнуўся і спытаў Чайка; проста так пытаючы, для парадку, як і дазорны ў яго пароль – вядома, і з коньмі ў гэтых малых будзе ўсё ў парадку. «Тылавы», «неабавязковы» дазор быў сама лепш з’арганізаваны з усіх чатырох. Міжволі пагодзішся з тым жа Мірановічам, які на поўным сур’ёзе даказвае, што чым салдат маладзейшы, тым больш з яго толку. Адно, каб хлапчук гэты сам так яўна, так прамалобна не напрошваўся на пахвальбу.

      – А ў нас адзін на дваіх, пан камандзір, – тараторыў дазорны, – вунь там, пад тэй елкаю… Я галіны падцерабіў знізу, дык стаіць, што пад паветкаю! І папонаю накрыў…

      – Як завуць?

      – Ніяк, пан камандзір, – хлапчук перш сумеўся, – проста конь… Аа, мяне? Піліпчук, пан камандзір! Піліпчук Валодзей!

      – Валодзька Канакрад, – уставіў Даніла, пасміхаючыся. Яму трохі зайдросна было, што не Дзяніса зараз пахваляць, а якогась цыганчукапрыблуду. Знарок не заўважаючы, як ажно затросся ад гневу Піліпчук – дапяклі такі хлопца! – патлумачыў Чайку: – Украў каня ў роднага бацькі і прыехаў сюды на ім, ваяваць!

      Але камандзіра палка не зацікавіла гэта.

      – Я дакладу ў штабе, каб табе аб’явілі падзяку, – афіцыйна сказаў ён Валодзьку, і той расцвіў ад радасці, выструніўся, аж ростам паболеў.

      – Рады старацца, пан камандзір!

      – Пачакай, – толькі цяпер заўважыў, ізноў азіраючыся,


Скачать книгу