Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік). Наталка Харытанюк

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) - Наталка Харытанюк


Скачать книгу
гэтага сонны маёр.

      – А што ў цябе? – грозна перапытаў хлопец. Маёр падышоў да люстэрка – вочы ў яго былі чырвоныя і набухлыя. “Ад слёз,” – падумаў маёр, прыгадваючы сон.

      – Ад слёз, – перадражніў яго хлопец, дастаючы з-пад фатэля паўпустую бутэльку віскі.

* * *

      – Ты хочаш маёй смерці? – у роспачы запытаўся маёр, прысоўваючыся бліжэй да хлопца.

      – Як цікава яны разбягаюцца, – сказаў хлопчык, разглядаючы зморшчынкі трывог на ілбе маёра.

      – Чаму тады ты прыходзіш? – вінавата апусціў вочы маёр. – Я быў малады… – Не апраўдвайся, – перапыніў яго хлопец. Ён сказаў гэта пастаўленым барытонам, якім так ганарыўся маёр. Абодвух расчуліла нечаканае супадзенне.

      Расчулены, хлопчык яшчэ пахадзіў вакол маёра, хітаючы галавой ды нешта прыгадваючы, – і зноў знік сярод ценяў.

      – Чорт, – пяшчотна паглядзеў яму ў след маёр і, расхваляваны, заспяшаўся следам за хлопчыкам.

* * *

      Калі Ліна апынулася за некалькі метраў ад таго скрыжавання, дзе вешалі расцяжкі – яна адчула, як шалёна б’ецца пульс у скронях. Далей яна нічога не бачыла… пакуль не падбегла да дроту. Праз дрот яна мусіла перакінуць дзве дошкі, да якіх была прымацаваная расцяжка. І тады…

      Ліна была замахнулася, каб перакінуць першую дошку – як раптам заўважыла, што на дроце ўжо вісіць расцяжка: “Мёртвы кот – хіба яму прызначыш цану?”

      Пад расцяжкай – перапэцканы фарбай – стаяў маёр Вайтовіч. Набухлымі і чырвонымі вачыма ён сачыў за Лінай. Спакойны, зняможаны, шчаслівы.

      Ліна падышла да яго зусім блізка – так, што маёр змог удыхнуць водар яе духоў – дзёрзкі і рашучы. Яна нічога не разумела. Маёр, не стрымліваючы хвалявання, прашаптаў: – Я таксама буду мёртвым катом.

      Ліна працягнула яму сваю мяккую халодную руку: “Будзеш, – прашапталая яна і грамчэй, – бяжым”.

      Маёр ведаў: праз трыццаць секунд прагучыць пранізлівы скрыгат колаў за паваротам. Праз трыццаць пяць – адтуль выбяжыць патруль. І ўсё, у прынцыпе. Канец.

      Маёр пачаў лічыць удары сэрца. Раз, два, тры… Трыццаць пяць: – Бяжым!!! – крыкнула ў гэты момант Ліна. Але маёр не скрануўся з мейсца.

* * *

      Маёру Вайтовічу ўпершыню ў жыцці накідвалі кайданкі. Ён глядзеў на аблокі, якія плылі з поўначы, і камусьці ўсміхаўся, нібы ўпершыню выходзіў на волю. Нібы ўпершыню бачыў неба.

* * *

      А Ліна ў гэты момант – яшчэ свабодная, яшчэ нічым не спакушаная – бегла прэч.

      Яна бегла ад усяго: ад пагоні і пазыўных на рацыях патруля. Ад раззлаванага голасу бацькі ў слухаўцы. Ад педаляў газу, якія не націскаюцца.

      Ліна бегла і, амаль не спыняючыся, ляпіла на кожны слуп Савецкай налепкі.

      “Мець уладу – і не карыстацца ёй”, “Тонкае – гэта святое” і яшчэ “Космас непадзельны” – ляпіла яна на самыя тоўстыя, самыя бачныя слупы роднага гораду.

      Калі Ліна выбегла на Маякоўскага, яна схапілася за ўлёткі.

      Сотні рознакаляровых паперак разляталіся па дворыках і завулках, лягалі на сходы і ліплі да шыбаў, падалі на мінакоў. “Усё працінае ўсё” – было напісана на жоўтых аркушах.


Скачать книгу